Гракліяні () — гара і археалагічны помнік нацыянальнага значэння ў Грузіі. Знаходзіцца на беразе ракі каля вёскі   ў краі Шыда-Картлі.

Гісторыя Падчас будаўніцтва аўтамагістралі Тбілісі — Сенакі — Леселідзэ ў 2007 годзе былі зроблены першыя археалагічныя знаходкі на гары Гракліяні. З тых часоў тут працуе археалагічная экспедыцыя Тбіліскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам прафесара Вахтанга Лічэлі.

У ходзе раскопак былі выяўлены паселішча, два храмавыя комплексы і пахаванні. Сярод знойдзеных тут прадметаў — унікальныя для Каўказскага рэгіёна пячаткі з Паўднёвай Месапатаміі IV стагоддзя да нашай эры, а таксама нагрудныя дыскі з золата і бронзы, выразаныя з каменю дзіцячыя цацкі, імітацыя персідскай керамікі, прадметы бытавога, культавага, ваеннага, фармацэўтычнага прызначэння і іншае.

У ходзе вывучэння ў адным з каменных храмаў выявілася змешванне розных рэлігій: тут і персідскі зараастрыйскі алтар, і скульптурныя выявы, што адносяцца да традыцыйнай каўказскай рэлігіі.

У верасні 2014 года археалагічны аб’ект на гары Гракліяні атрымаў афіцыйны статус гістарычнага помніка, той жа восенню Міністэрства культуры і аховы помнікаў Грузіі прыняло рашэнне аб стварэнні тут музея пад адкрытым небам.

У 2015 годзе пры раскопках у адным з храмаў Гракліяні, прысвечаным багіні ўрадлівасці, на пастаменце алтара быў выяўлены надпіс на незразумелай мове, папярэдне датаваны VII стагоддзем да нашай эры. Праведзены ў 2016 годзе лабараторыяй «Beta Analytic» (Маямі, ЗША) радыевугляродны аналіз паказаў, што гэты надпіс зроблены ў канцы XI — пачатку Х стагоддзя да нашай эры. Такім чынам, гэты надпіс больш чым на тысячу гадоў старэйшы за самыя старажытныя са знойдзеных раней на Каўказе. Вахтанг Лічэлі адзначыў, што літары гэтага надпісу нагадваюць грэчаскія і , хоць пакуль і не вызначана іх адпаведнасць ніводнай з вядомых пісьменнасцяў. Таксама на адным з вуглоў другога алтара былі выяўленыя яшчэ тры выразаныя ў гліне літары, якія адрозніваюцца ад ужо згаданага надпісу, — тлумачэння незвычайнага суседства ў адным храме надпісаў на розных мовах пакуль не знойдзена.

Шматлікія культурныя пласты, з якіх раскапана ўжо адзінаццаць, паказваюць гісторыю дзейнасці чалавека ў рэгіёне за 300 тысяч гадоў, пачынаючы з каменнага веку.

Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты ў Грузіі Катэгорыя:Руіны Катэгорыя:Шыда Картлі Катэгорыя:Каспскі муніцыпалітэт