Камуністычная вуліца (гістарычныя назвы: Міхайлаўская, Караля Чапскага — 1919-1920 (перайменаванне планавалася яшчэ ў 1904—1910 гг., было зацверджана Мінскай гарадской думай у 1910 г., але мінскі губернатар Я. Я. Эрдэлі катэгарычна адмовіўся падпісваць хадатайства), Мопраўская — да 1946 года, Калініна — да 1961 года) — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска. Пачынаецца ад праспекта Незалежнасці.
Аб’екты і будынкі № 1 — Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь № 4 — дом, у якім жыў Лі Харві Освальд № 6 — Тэлецэнтр № 14 — Дом пад шпілем, пабудаваны па праекце архітэктараў Э. Гольдштэйна, М. Ліўшыца і У. Ісачэнкі ў 1956 годзе. № 8 — жылы дом з Мінскім гарадскім Домам шлюбаў (архітэктары В. Балоцін, М. Сінельнік). № 49 — галоўны офіс банку «Дабрабыт». Перад будынкам усталявана скульптура «Манета», скульптар К. Касцючэнка
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Мінска