«Саша и Сирожа» — творчы дуэт мастака Аляксея Хацкевіча і музыкі Сяргея Міхалка. Поле дзейнасці калектыву вельмі шырокае: ад тэлеперадач да музыкі, у асноўным забаўляльнага зместу.
Біяграфія У 1980-х гадах Аляксей Хацкевіч, вучань мастацкай школы, пазнаёміўся з аднакласнікам Сашам і яго братам Сяргеем з вёскі. Іх вобразы былі настолькі яркімі і нестандартнымі, што не давалі спакою юнаму мастаку, яны і ляглі ў аснову Сашы и Сирожы.
Група адразу пасля заснавання атрымала станоўчую рэпутацыю. Пасля выпуску песні «Калыханка» ў Беларусі стала вельмі папулярным слова колдырьКолдырь // Форумы «Лингво», 15 мая 2009 г.(Праверана 17 жніўня 2011).
На самай жа справе, слова гэта — калдыр — у беларускай мове старое і абазначае амбала, увальня.
Менавіта ў працэсе стварэння песні «Калыханка» і аформіўся касцяк групы: да Хацкевіча, Міхалка і прадзюсара Калмыкова далучыўся Мацвей Сабураў (вядомы па мінскай музычнай групе «Плато»). Мацвей стаў рэжысёрам, аніматарам і галоўным па камп’ютарным эфектам.
Зімой 2003 года ў эфіры мінскага «» з’яўляюцца «Оперы для ленивых», выпушчаныя ў ліпені 2003 на кампакт-дыску кампаніяй «Гранд рекордс»Саша и Сирожа в «Опере для ленивых» . Белорусская деловая газета, 11 июля 2003 г.(Праверана 17 жніўня 2011). Саша и Сирожа пераказвалі сюжэты вядомых опер так, як яны іх разумеюць. На гэтым этапе да праекта далучыўся Віталь Драздоў.
У канцы 2004 года ўдзельнікі калектыву вырашылі запісаць альбом «Ска-ты!». Альбом быў выпушчаны кампаніяй «Moon Records», і 10 чэрвеня ў кіеўскім клубе «Бінга» адбылася яго канцэртная прэзентацыя.
Група Саша и Сирожа уваходзіла ў творчае аб’яднанне «Дети солнца», разам з гуртамі Ляпіс Трубяцкі, Zdob și Zdub, ТТ-34, Крамбамбуля, Мантана, Merry Poppins, Пиво вдвоём. Усяго ў альбом «Ска-ты!» ўвайшло чатырнаццаць песень, а таксама відэакліпы на песні «Калыханка» і «Филя».
У 2001—2004 гадах выходзіла тэлеперадача «Калыханка».
З 2003 года эфір перадачы «Достань звезду» на «Першым нацыянальным канале» Беларусі прыпынены з-за нізкага рэйтынгуВиктор Мартинович, Родион Раскольников. Шуточки в строю! БелГазета, 15 декабря 2003 г.(Праверана 17 жніўня 2011).
Дыскаграфія Студыйныя альбомы 2003 — Опера для ленивых 2005 — Ска-ты! 2022 — КУЙ Сінглы
2022 — Гум 2023 — Крошка
Склад Сяргей Міхалок — вакал Аляксей Хацкевіч — вакал Мацвей Сабураў — праграмаванне, анімацыя
Літаратура
Спасылкі Саша і Сірожа. Фан-старонка Саша і Сірожа. Перадача Калыханка
Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Музычныя калектывы Беларусі Катэгорыя:Тэлеперадачы Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1999 годзе