Іван Іванавіч Яворскі (, — ) — удзельнік барацьбы за Савецкую ўладу ў Беларусі.
Біяграфія
Член КПСС з 1904 года. За рэвалюцыйную дзейнасць быў арыштаваны (1904, 1905, 1906) і сасланы (1906-09). Адзін з арганізатараў бальшавісцкай групы на заводзе «Арсенал» у Гомелі (1915).
Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый 1917 у Маскве. У 1918 годзе адзін з арганізатараў партызанскага атрада з рабочых Новабеліцы. З 1918 года ваенкам Вышэйшых курсаў касаставу Заходняга фронта, камандзір атраду асобага прызначэння, які дзейнічаў у Гомелі, Пінску, Лунінцы.
У 1922-25 ваенкам , , намеснік камандуючага войскамі АДПУ Заходняй пагранічнай акругі па палітчастцы.
З 1925 на гаспадарчай працы.
Літаратура Беларуская ССР: Карот. энцыкл. Т. 5. — С. 689. Белорусская ССР: Крат. энцикл. Т. 5. — С. 714.
Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Лютаўскай рэвалюцыі Катэгорыя:Удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі