«Цівалі» (, ) — запланаваная станцыя Чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размешчана на скрыжаванні вуліцы Прытыцкага і праспекта Пушкіна, паміж станцыямі «Альшэўская» і «Тучынка». Стане перасадачнай станцыяй на «Пушкінскую» Аўтазаводскай лініі.

На праектных схемах развіцця Мінскага метрапалітэна першапачаткова была пазначана як «Прытыцкага» ()Схема паэтапнага развіцця ліній Мінскага метрапалітэна . У маі 2017 года Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на сваім сайце распачаў галасаванне па выбары назваў новых станцый, станцыі было прапанавана надаць назву «Цівалі»Вынікі галасавання . Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, па назве гістарычнага прадмесця Мінска.

18 студзеня 2018 года рашэннем Мінгарвыканкама была афіцыйна зацверджана назва «Цівалі»Без "Минск-Мира". В столице утвердили названия станций четвертой линии метро.

Катэгорыя:Будуемыя і праектуемыя станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Чацвёртая лінія метро (Мінск)