«Абшар» — беларускі рок-гурт. У 2009 годзе гурт прадстаўляў Беларусь на міжнародным рок-фестывалі «Union of Rock» у горадзе Венгажэва (Польшча).

Гісторыя праекта пачалася з 2004 года, калі Ілля Паплёўка запрасіў трох музыкантаў для ўдзелу ў яго сольным канцэрце. Супрацоўніцтва працягнулася ў 2005 годзе, тады музыкі ўпершыню сабраліся пад назвай Абшар. Гурт даваў як сольныя канцэрты, так і выступаў супольна, з такімі гуртамі як Parason, SDM, Цмокі (Band A), Шампунь для звар'яцелых валасоў.Абшар / Generation.by

Песні калектыва з'яўляліся частымі ўдзельнікамі хіт-парадаў на сайце «Тузін гітоў».У 2013 годзе калектыў спыніў сваё існаванне, рэарганізаваўшыся ў новы гурт пад назвай Haina.HAINA: НОВЫ ГУРТ ЛІДЭРА «АБШАРУ» / Tuzin.by

Дыскаграфія «Жоўты» (міні-альбом, 2011)Гурт "Абшар" выклаў міні-альбом "Жоўты" / Experty.by

Склад Ілля Паплёўка — вакал, гітара Сяргей Ніканенка — гітара Максім Цурко — ударныя Максім Іваноў — бас-гітара Вольга Шахновіч — скрыпка

Спасылкі «Абшар» на Facebook Рок-школа / Гурт «Абшар»

Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2004 годзе Катэгорыя:Гурты Лагойска