Ян Кшыштаф Клюк (; , Цехановец — , Цехановец) — польскі натураліст, энтамолаг, аграном, каталіцкі святар (вікарый Цеханоўца). Апісаў шэраг таксонаў матылькоў, у тым ліку некалькі родаў, якія жывуць у Новым Свеце (Heliconius, Danaus і інш.). Быў не толькі навукоўцам, але і адораным мастаком, што дапамагала ілюстраваць яго працы.

Біяграфія Клюк нарадзіўся ў сям'і беднага двараніна, архітэктара цэркваў. У 1763 скончыў семінарыю для місіянераў у Варшаве. З 1767 па 1770 быў святаром у Віне. З 1770-х гадоў і да сваёй смерці заставаўся святаром у Цеханоўцы.

Памяць У 1962 годзе ў Цеханоўцы адкрыты , названы ў яго гонар ().

Працы Kluk, Jan Krzysztof. Dykcyonarz roślinny, w którym podług układu Linneusza są opisane rośliny nie tylko krajowe dzikie, pożyteczne, albo szkodliwe... («Даведнік раслін, у якім згодна з сістэмай Лінея апісаны расліны не толькі айчынныя дзікія, карысныя, альбо шкодныя...») — 1786-1788.

Катэгорыя:Батанікі Польшчы Катэгорыя:Постаці польскай энтамалогіі