Васілёк шурпаты (Centaurea scabiosa) — расліна роду Васілёк сямейства Астравыя.

Назва

Васілёк шурпаты, галавач, дзядзяк Ботанический словарь, Спб, 1878, валошка-ласкутніца, ласкутніца, лістоўнікВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.

Распаўсюджанне Натуральны арэал — Еўразія.

У Расіі сустракаецца ў Еўрапейскай часткі, Сібіры. Як заносная, на поўдні Далёкага Усходу.

Сустракаецца па ўзлесках лясоў, на палянах, па абочынах дарог, у якасці пустазельнай расліны на агародах і палях злакавых культур.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая лугавая расліна з прамым або ўзыходным рабрыстым сцяблом, уверсе галінастым, дасягае ў вышыню 40-120 см .

Лісце вынята-надрэзанае на лінейна-ланцэтныя долі, цёмна-зялёнага колеру. Ніжняе лісце на доўгіх хвосціках, верхняе — сядзячае.

Кветкавыя кошыкі адзінкавыя, буйныя, абгорткі кошыкаў яйкападобныя з бураватым плёнкавым махровым краем. Вонкавыя і сярэднія лісточкі абгорткі з шырокай аблямоўкай і чорна-бурымі прыдаткамі даўжынёй 2-6 мм.

Кветкі ружовыя ці лілова-пурпурнага колеру. Краявыя кветкі некалькі буйней сярэдніх. Цвіце ў чэрвені — верасні.

Плод — сямянка 3-5 мм даўжынёй. Папус бялёсы з шэрым адценнем. Насенне ў Сярэдняй Расіі спее ў ліпені — кастрычніку.

Прымяненне У народнай медыцыне выкарыстоўваюць як лекавы сродак — у асноўным кветкі, сцёблы і лісце. Настой ужываюць пры жаўтусе, сыпах, вадзянцы і як абязбольвальны сродак.

Меданос.

Літаратура

Спасылкі В. П. Махлаюк. Лекарственные растения в народной медицине. Василёк шероховатый. Описание и применение.

Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Еўразіі