Эдвард Фенек Адамі (, нар. , Біркіркара) — мальтыйскі палітык і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Эдвард Фенек Адамі нарадзіўся 7 лютага 1934 года ў англійскай калоніі Мальта, у самым буйным горадзе Біркіркара. Пасля атрымання незалежнасці краіны ён працаваў у кіруючых органах дзяржавы, займаў вядучыя пасады.
Прэм’ер-міністр Мальты ў маі 1987 — кастрычніку 1996 і верасні 1998 — сакавіку 2004. Прэзідэнт Мальты з красавіка 2004 па красавік 2009. Лідар «Нацыяналістычнай партыі Мальты» 1977—2004, яе старшыня ў 1975—1977. Яго пераемнікам на пасадзе прэм’ер-міністра стаў Лорэнс Гонзі.
Узнагароды Акрамя ўзнагарод Мальты ён таксама мае ўзнагароды і замежных дзяржаў. Ордэн Караля Таміслава, Харватыя Ордэн Ганаровага легіёна, Францыя Ордэн «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай», Італія Ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені, Украіна Ордэн Трох Зорак, Латвія Ордэн Белага Арла, Польшча Ордэн Пія IX, Ватыкан
Катэгорыя:Прэзідэнты Мальты