Азола (Azolla) — род папарацей сямейства , па іншай класіфікацыі адзіны род сямейства азолавых.

Апісанне

Выкапнёвыя рэшткі гэтых раслін знаходзяць у трацічных і чацвярцічных адкладаннях Еўразіі, Паўночнай Амерыкі. Усе віды азолавых, акрамя , шырока распаўсюджаны ў трапічных, субтрапічных абласцях зямнога шара, а таксама ва ўмераных абласцях Паўночнай Амерыкі. Па вонкавым выглядзе гэтыя расліны больш падобны на лістасцябловыя юнгерманіевыя імхі, чым на папараці.

Спарафіт азолы ўяўляе сабой дробнае разгалінаванае плаваючае сцябло. На яго верхнім баку ў два рады сядзяць маленькія (да 1 мм) лісты, якія шчыльна прыкрываюць галіны. Ад некаторых вузлоў звісаюць у ваду даволі доўгія прыдаткавыя карані. Праводзячая сістэма сцябла — рэдукаваная сіфонастэла, якая часта прымае форму пратастэлы.

Прыкметнай асаблівасцю азолы з’яўляецца сімбіёз гэтай расліны з сіне-зялёнай з сямейства . Выказваецца меркаванне аб трэцім члене складанага сімбіёзу з удзелам бактэрый і , якія пастаянна сустракаюцца на лістах азолы.

Размнажэнне азолы часта адбываецца вегетатыўным шляхам. Бакавыя галінкі лёгка адломваюцца ад галоўнага сцябла і цячэннем разносяцца ў іншыя вадаёмы. Часта распаўсюджвальнікамі азолы з’яўляюцца людзі, жывёлы і водаплаўныя птушкі.

Значэнне і выкарыстанне

Практычнае выкарыстанне азолы мае месца ў сельскай гаспадарцы ў якасці зялёнага ўгнаення, багатага азотам. У трaпічных краінах Азіі і ў некаторых іншых з гэтай мэтай азолу разводзяць на рысавых палях. Па здольнасці назапашваць азот азола не ўступае бабовым. Выкарыстоўваюць азолу і як расліну, якая ў выніку масавага размнажэння на рысавых палях заглушае іншыя пустазельныя расліны. часта вырошчваюць і ў акварыумах. Побач з карысцю гэта расліна прыносіць і некаторую шкоду інтэнсіўнасцю свайго вегетатыўнага размнажэння, пакрываючы паверхню вады ў вадаёмах і перашкаджаючы руху лодак.

Літаратура Сапегін Л. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6

Катэгорыя:Сальвініевыя