Меда́ль Мацяры́нства заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 ліпеня 1944 года. Мае дзве ступені. Медаль Мацярынства I і II ступені для ўзнагароджання маці, якія нарадзілі і выхавалі: пяць дзяцей — медалём II ступені; шэсць дзяцей — медалём I ступені. Па стану на 1 студзеня 1995 года медалямі Мацярынства I і II ступені было ўзнагароджана каля 13,15 млн жанчын.
Медаль зроблены па праекту мастака Жукава М.Н.Балязин В. Н. За подвиг ратный и трудовой. — М: Просвещение, 1987. — С. 194..
Апісанне медаля Медаль мае форму правільнага круга дыяметрам 29 мм. На аверсе медаля профільная пагрудная выява маці і дзіцяці. У левай верхняй частцы медаля выпуклая зорачка з прамянямі. Па акружнасці медаля вузенькі лаўровы вяночак. У ніжняй частцы медаля стужачка з надпісам на ёй «СССР». Усе малюнкі і надпісы на медалю выпуклыя. На адваротным боку медаля ў цэнтры знаходзіцца выява сярпа і молата, у верхняй частцы па акружнасці размешчаны надпіс «Медаль» і ў ніжняй частцы па акружнасці — «материнства». Медаль I ступені вырабляўся з серабра 925 пробы, сярэбранага ўтрымання ў медале I ступені — 16,60 г. Агульная вага медаля першай ступені без калодкі — 17,453±0,62. Медаль II ступені выкананы з бронзы.
Статут медаля Медалём Мацярынства ўзнагароджваюцца маці, якія нарадзілі і выхавалі пяць і шэсць дзяцей.
Узнагароджанне медалём Мацярынства ажыццяўляецца ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР указамі Прэзідыумаў Вярхоўных Саветаў саюзных і аўтаномных рэспублік.
Медаль Мацярынства складаецца з двух ступеняў: «Медаль мацярынства» I ступені, «Медаль мацярынства» II ступені. Вышэйшай ступенню медаля з'яўляецца I ступень.
Медалём Мацярынства ўзнагароджваюцца: маці, якія нарадзілі і выхавалі пяць дзяцей, — медалём II ступені, маці, якія нарадзілі і выхавалі шэсць дзяцей, — медалём I ступені. Узнагароджанне медалём Мацярынства адпаведнай ступені ажыццяўляецца пры дасягненні апошнім дзіцём узросту аднаго года і пры наяўнасці ў жывых астатніх дзяцей гэтай маці. Пры ўзнагароджанні медалём Мацярынства ўлічваюцца таксама дзеці: усыноўленыя маці ва ўстаноўленым законам парадку; загінуўшыя або прапаўшыя без вестак пры абароне СССР ці пры выкананні іншых абавязкаў ваеннай службы, альбо пры выкананні доўгу грамадзяніна СССР па выратаванні чалавечага жыцця, ахове сацыялістычнай уласнасці і сацыялістычнага правапарадку, а таксама памерлыя ў выніку ранення, кантузіі, калецтва або захворвання, атрыманых пры названых абставінах, альбо з прычыны працоўнага калецтва або прафесійнага захворвання. Узнагароджанне маці, якія маюць шэсць дзяцей, праводзілася толькі адным медалём I ступені.
Медаль Мацярынства I і II ступені носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці ў узнагароджанай іншых ордэнаў і медалёў размяшчаецца побач з імі або ніжэй іх.
Медаль Мацярынства ў выпадку смерці маці разам з пасведчаннем да медаля застаецца ў яе сям'і для захоўвання як памяць.Положение о медали «Медаль Материнства» (утверждено Указом Президиума Верховного Совета СССР от 18.08.1944 г.
Выявы
Літаратура Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 90—91. — ISBN 5-7062-0111-0. Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 69—70. Спасылкі Медаль Мацярынства. Медалі і ордэны СССР
Гл. таксама Ордэн «Матчына слава» III, II, I ступеняў — уручаўся маці, выхаваўшым 7, 8 і 9 дзяцей адпаведна. Ордэн «Маці-гераіня» ўручаўся маці, выхаваўшым 10 і больш дзяцей.
Катэгорыя:Узнагароды паводле алфавіта