Стамбульскі міжнародны кінафестываль — кінафестываль, праводзіцца ў Стамбуле (Турцыя). Заснаваны ў 1982 годзе Стамбульскім фондам культуры і мастацтва. З 1984 па 1988 гады называўся «Міжнародныя стамбульскія дні кіно». Праводзіцца штогод у красавіку.
На кінафестывалі прадстаўлены нацыянальныя і міжнародныя фільмы. Акрэдытаваны Міжнароднай федэрацыі асацыяцый кінапрадзюсераў ў 1989 годзе. Галоўны прыз кінафестывалю — «Залаты тюльпан».
Намінацыі Залаты тюльпан (за найлепшы замежны фільм) Найлепшы турэцкі фільм года Найлепшы турэцкі рэжысёр года Спецыяльны прыз журы Спецыяльнае згадванне Найлепшы акцёр і Найлепшая актрыса (нацыянальны конкурс) Ганаровы прыз Прыз за асабісты ўклад Прыз ФІПРЭСІ (нацыянальны (Онат Кутлар памяці) і міжнародны конкурс) Прыз кінапрэміі Савета Еўропы Прыз глядацкіх сімпатый
Катэгорыя:Кінафестывалі Турцыі