5-я асо́бная брыга́да спецыя́льнага прызначэ́ння (5-я абрспп, вайсковая часць № 89417) — ваеннае фарміраванне УС СССР і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя брыгады ў савецкі перыяд
Фарміраванне часці Падставай для фарміравання брыгады стала дырэктыва Генштаба УС СССР № 140547 ад 19 ліпеня 1962 года. Згодна з ёй у складзе Беларускай вайсковай акругі трэба было сфармаваць 5-ю брыгаду спецыяльнага прызначэння.
Месцам дыслакацыі брыгады выбралі горад Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Аснову афіцэрскага складу брыгады склалі афіцэры, якія скончылі гадавыя курсы Ваенна-дыпламатычнай акадэміі і афіцэры, што служылі ў разведвальных падраздзяленнях Беларускай ваеннай акругі. Таксама для камплектацыі радавога складу былі адпраўлены радавыя тэрміновай службы, якія адслужылі ў падраздзяленнях спецыяльнага прызначэння не менш за два гады. Усяго ў першапачатковы склад брыгады ўвайшло 137 чалавек.
Днём заснавання часткі лічыцца 1 студзеня 1963 года5-я отдельная бригада специального назначения. .
Станаўленне і развіццё брыгады З вясны 1963 года асабісты склад брыгады асвойваў паветрана-дэсантную падрыхтоўку і здзяйсняў парашутныя скачкі з самалётаў Ан-2, Ан-12 і Лі-2.
19 лістапада 1964 года начальнік штаба Беларускай ваеннай акругі генерал-лейтэнант Мікалай Агаркаў уручыў камандзіру брыгады палкоўніку Кавалеўскаму баявы сцяг.
Да 1965 годзе брыгада была ўкамплектавана па штаце мірнага часу і прызнана адказваючай патрабаванням баявой гатоўнасці.
У маі 1968 года ў штаце брыгады сфарміравана спецыяльная рота мініравання.
У перыяд з 1975 па 1982 гады брыгада атрымлівала ад камандавання на ўсіх выніковых праверках і вучэннях ацэнку «выдатна».
У 1978 годзе брыгада атрымала статус «асобнай». Поўнае яе імя стала: 5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння.
У 1970-1980-я гады на базе брыгады праходзілі выпрабаванні найноўшага ўзбраення і рыштунку для падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння.
У складзе 5-й абрспп упершыню сярод аднатыпных брыгад з’явілася унікальнае падраздзяленне — асобная рота спецыяльнага прызначэння. Асабісты склад гэтай роты складаўся выключна з афіцэраў і прапаршчыкаў. Асноўнай задачай роты ў выпадку поўнамаштабных баявых дзеянняў была дастаўка і ўстаноўка партатыўных ядзерных зарадаў на стратэгічныя аб’екты праціўніка.
У 1989 годзе з асабістага дазволу Міністра абароны СССР ваеннаслужачым асобнай роты спецыяльнага прызначэння дазволена мець нарукаўны знак — чорная ліса і нагрудны знак, што з’яўлялася для УС СССР унікальнай з’явай. Лічылася, што ўзровень падрыхтоўкі дадзенай роты адпавядаў падрыхтоўцы атрада спецыяльнага прызначэння «Вымпел» КДБ СССР.
334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння Да пачатку 1984 года ваеннае кіраўніцтва СССР прыняла рашэнне аб ліквідацыі каналаў пастаўкі ўзбраенняў і боепрыпасаў групоўкам афганскіх маджахедаў. Патрэбна было ўзяць пад кантроль караванныя дарогі і сцежкі, якія злучаюць Афганістан і Пакістан. Разведвальныя падраздзяленні 40-й Арміі не спраўляліся з функцыямі па знішчэнні караванаў, якія забяспечвалі маджахедаў, паколькі яны не адпавядалі колькасці разведвальных падраздзяленняў і аддаленасці многіх караванных сцежак ад гарнізонаў, да якіх яны прыпісваліся. Таксама разведвальныя падраздзяленні 40-й Арміі павінны былі ажыццяўляць разведку для сваіх палкоў і брыгад.
З’явіўся план стварэння так званай прыгранічнай зоны «Заслона» па лініі Джалалабад — Газні — Кандагар. З яе дапамогай камандаванне 40-й арміі планавала перакрыць каля 200 караванных маршрутаў, па якіх маджахеды вазілі з Пакістана зброю і боепрыпасы. У гэтай сітуацыі ваеннае кіраўніцтва СССР накіравала ў лютым два наяўныя на тэрыторыі Афганістана атрады спецыяльнага прызначэння на прыгранічныя да Пакістану ўчасткі: 154-ы ааспп — у Джалалабад, 177-ы ааспп — у Газні. Па выніках гадавой дзейнасці гэтых атрадаў выявілася неабходнасць ўвядзення дадатковых спецпадраздзяленняў.
15-й абрспп у лютым трэба было ўвайсці ў Афганістан і ўстаць штабам у г. Джалалабад правінцыі Нангархар. Перадыслакацыя скончылася да сакавіка 1985 года.
У сувязі з тым, што 15-я абрспп, як і астатнія злучэнні спецыяльнага прызначэння на тэрыторыі СССР, былі кадрыраванымі (няпоўнага складу), у яго склад увайшлі атрады сфармаваныя ў розных брыгадахСпецназ ГРУ:1979-1989 (афганский этап) .
Кіраўніцтвам УС СССР было прынята рашэнне аб фармаванні на базе 5-й абрспп 334-га асобнага атрада спецыяльнага прызначэння (334-й ааспп), які ў далейшым павінен быў увайсці ў склад 15-й абрспп.
Дырэктыва Генштаба УС СССР аб фармаванні атрада выйшла 7 снежня 1984 года. Фарміраванне атрада адбылося ў перыяд з 12 снежня 1984 года па 13 студзеня 1985 года. Для камплектавання 334-га ааспп акрамя ваеннаслужачых самой 5-й абрспп былі прыцягнутыя ваеннаслужачыя з іншых фармаванняў спецыяльнага прызначэння: 2-й абрспп, 4-й абрспп, 8-й абрспп, 14-й абрспп, 22-й абрспп і 1071-га вучэбнага палка.
У перыяд з 17 па 29 сакавіка атрад здзейсніў марш з г. Чырчык Узбекскай ССР у г. Асадабад, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Кунар на ўсходзе Афганістана.
29 сакавіка 1985 года 334-ы ааспп (вайсковая часць 83506) увайшоў у склад 15-й абрспп. Атрад атрымаў умоўную назву 5-ы асобны мотастралковы батальён і пазыўны «Тарыф». 21 красавіка 334-ы ааспп удзельнічаў у першым самастойным рэйдзе, у ходзе якога з-за неспрактыкаванасці камандзіраў падраздзяленняў і грубых памылак, дапушчаных камандаваннем атрада, панёс цяжкія страты.
У перыяд з сакавіка 1985 па май 1988 года 334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння здзейсніў 250 баявых выхадаў, у якіх было знішчана каля 3.000 маджахедаў.
Удзел 5-й абрспп у лакальных канфліктах на тэрыторыі СССР У перыяд з 24 студзеня па 3 сакавіка 1990 года брыгада практычна ў поўным складзе (805 чалавек) удзельнічала ў баявых дзеяннях па нейтралізацыі членаў незаконных узброеных фарміраванняў у Армянскай ССР падчас Нагорна-Карабахскага канфлікту5-я отдельная бригада специального назначения ВС Беларуссии Спецназ — Надёжный Щит Родной Страны .
Злучэнне ва Узброеных Сілах Беларусі 31 снежня 1992 года 5-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння перайшла пад юрысдыкцыю Рэспублікі Беларусь і ўвайшла ў склад яе узброеных сіл.
12 верасня 2002 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь уручыў камандзіру 5-й абрспп новы баявы сцяг наўзамен савецкага.
У 2008—2011 гадах байцы венесуэльскага камандас DISIP неаднаразова наведвалі Беларусь, дзе прайшлі курс падрыхтоўкі ад БФСТ «Дынама» і 5-й брыгады спецпрызнаВизит Commandos Disip в Минске. Disip in Minsk Часть 1 — Видео на Youtube.
Па некаторых даных, у 2011 годзе былыя ваеннаслужачыя 334-га асобнага атрада 5-й брыгады прымалі ўдзел у лівійскім канфлікце.
У 2013 годзе брыгада ўдзельнічала ў сумесным з Узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі ваенным вучэнні «Захад‑2013».
У 2014—2015 гадах на базе 5-й брыгады і Цэнтра спецыяльнай падрыхтоўкі БФСТ «Дынама» праходзілі падрыхтоўку байцы сіл спецыяльных аперацый НігерыіНигерийские солдаты проходят специальную подготовку в Беларуси для борьбы с боевиками в дельте Нигера — Центр специальной подготовки Республики БеларусьВоеннослужащие специальных сил Нигерии проходят обучение в Республике Беларусь (Фото)Снайперские винтовки.
Падаўленне пратэстаў 2020 года і забойства Генадзя Шутава У жніўні і восенню 2020 года ваеннаслужачыя 5-й брыгады ўдзельнічалі ў сілавых разгонах мірных дэманстрантаў, якія пратэставалі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Рэспубліцы Беларусь. Удзел ваеннаслужачых 5-й брыгады быў афіцыйна пацверджаны ў лютым 2021 года на судзе над двума пратэстуючымі. Капітан Раман Гаўрылаў і прапаршчык Арсень Галіцын разам з прыкладна 20 іншымі вайскоўцамі ССА УС РБ ўдзельнічалі ў падаўленні пратэстаў у Брэсце ў жніўні 2020 года і застрэлілі Генадзя Шутава, прычым на судзе Гаўрылаў сцвярджаў, што цэліўся Шутаву ў левае перадплечча.
Камандзіры Спіс камандзіраў 5-й абрсппСайт 5-й обрспн Александр Север. Спецназ ГРУ: самая полная энциклопедия. — М.: Эксмо, 2012. : Іван Іванавіч Кавалеўскі: 1962—1966; Іван Антонавіч Каваленка: 1966—1968; Генадзь Пятровіч Еўтушэнка: 1969—1972; Валянцін Аляксандравіч Карташоў: 1973—1976; Яўген Іванавіч Фалееў: 1976—1979; Рыгор Ананьевіч Колб: 1979—1982; Эдуард Міхайлавіч Іваноў: 1982—1984; Юрый Аляксандравіч Сапалаў: 1984—1987; Дзмітрый Міхайлавіч Герасімаў: 1987—1988; Уладзімір Віктаравіч Барадач: 1988—1991; Іван Міхайлавіч Крот: 1991—1992; Валерый Уладзіміравіч Гайдукевіч: 1992—1995; Іван Багуслававіч Вільчкоўскі: 1995—1999; Аляксандр Прохаравіч Чмыроў: 1999 — 27 студзеня 2003; Георгій Самуілавіч Злацін: 2003—2005; Павел Віктаравіч Ціханаў: 2005—2007; Уладзімір Васільевіч Карук: 2007—2010; Аляксандр Навуменка: 2010—2012; Сяргей Алегавіч Сімкін: 2012—2014Одна пятёрка на двоих ; Аляксей Міхайлавіч Папоў: з 2014; Дзмітрый Уладзіміравіч Кучук: 2017 — снежань 2020; Аляксей Фарытовіч Хузяхметаў: са снежня 2020 года; Дзмітрый Леанідавіч Быконя: з 2023 года.
Галерэя Былая вайсковая частка, некалькі будынкаў якой было перададзенна 5-й брыгадзе.
Гл. таксама Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь Сілы спецыяльных аперацый УС РБ
Літаратура Александр Север. Спецназ ГРУ: самая полная энциклопедия. — М.: Эксмо, 2012. — ISBN 978-5-699-55864-3. 15 бригада СПЕЦНАЗ: Люди и судьбы. — М.: НПИД «Русская панорама», 2009. — 556 с. + 48 с. цв. вкл. — (серия «Библиотека разведчика»). — Тираж 1800 экз. — ISBN 978-5-93165-239-9.
Спасылкі Сайт 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння Мы — Спецназ. 5-я асобная брыгада. Мар’іна Горка. 334-ы асобны атрад спецыяльнага прызначэння — фільм пра 334-м ааспп. Зняты беларускім тэлебачаннем падчас святочных мерапрыемстваў у гонар 25-годдзя стварэння атрада, якія праходзілі 15 мая 2010 года ў горадзе Мар’іна Горка Рэспублікі Беларусь. Сайт 334-га асобнага атрада спецыяльнага прызначэння
Катэгорыя:Брыгады Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1963 годзе Катэгорыя:1963 год у Беларусі Катэгорыя:Мар’іна Горка Катэгорыя:Пухавіцкі раён