Парк культуры і адпачынку — парк у г. Бабруйск Магілёўскай вобласці Беларусі. Заснаваны ў 1968 годзе. Плошча парку складае 20 га. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Інтэрнацыянальнай, Фрыдрыха Энгельса, Маскоўскай, Камсамольскай і тэрыторыяй стадыёна імя Аляксандра Пракапенкі.
Расце каля 2,5 тысяч дрэў каля 30 парод: каштан, ліпа, таполя, грэцкі арэх, клён, бяроза, акацыя і інш. Ва ўсходняй яго частцы — помнік падпольшчыкам Вялікай Айчыннай вайны. У 2008 годзе на цэнтральнай алеі да 200-годдзя з дня нарадрэння беларускага класіка ўстаноўлены помнік Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу (скульпт. Леў і Сяргей Гумілеўскія)Бобруйчане увековечили память о В.Дунине-Марцинкевиче в граните и бронзе .
На тэрыторыі парку размешчаны кінатэатр «Мір», канцэртная пляцоўка, 2 кафэ, стралковы цір, картадром, працуюць 20 атракцыёнаў. Дзейнічае аматарскі музычны калектыў «Жураўлік». У парку праводзяцца традыцыйныя народныя святы Масленіца, Купалле, конкурсныя, спартыўна-забаўляльныя, канцэртныя праграмы — «Гітара збірае сяброў», «Кірмаш талентаў» і інш.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Бабруйск Катэгорыя:Паркі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1968 годзе Катэгорыя:1968 год у Бабруйску