Саве́т Міні́страў Саю́за Саве́цкіх Сацыялісты́чных Рэспу́блік (абр. Саўмін СССР; СССР; сін. Урад СССР) — вышэйшы калегіяльны орган выканаўчай і распарадчай дзяржаўнай улады Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік у перыяд з 1946 па 1991 гады. Валодаў правам заканадаўчай ініцыятывы.
Скасаваны ў лютым 1991 года ў сувязі з заснаваннем Кабінета Міністраў СССР пры Прэзідэнце СССР.
Гісторыя Законам ад 15 сакавіка 1946 года Савет Народных Камісараў СССР быў пераўтвораны ў Савет Міністраў СССР, Саветы Народных Камісараў саюзных і аўтаномных рэспублік у Саветы Міністраў саюзных і аўтаномных рэспублік, народныя камісарыяты ўсіх узроўняў — у адпаведныя міністэрствы; наркамы сталі называцца міністрамі; пры гэтым падпарадкаванасць, паўнамоцтвы і склад урада СССР не змяніліся. Прычынай перайменавання было ўвядзенне агульнапрынятых у міжнароднай практыцы найменняў дзяржаўных органаў кіравання. У гэты ж дзень Савет Народных Камісараў склаў паўнамоцтвы перад Вярхоўным Саветам СССР новага склікання і праз 4 дні ў адпаведнасці з гэтым законам быў сфарміраваны Савет Міністраўhttp://www.praviteli.org/records/ussr/ussr2/stalin.php. 25 лютага 1947 года былі ўнесены адпаведныя змены ў Канстытуцыю СССРЗакон СССР от 25.02.1947.
З дзейнасцю Савета Міністраў СССР звязаны самы працяглы ў гісторыі СССР перыяд эканамічнага росту, які змяніўся на рубяжы 1980—90-х гадоў спадам і, у канчатковым рахунку, эканамічнай, палітычнай і сацыяльнай дэзынтэграцыяй Савецкага Саюза.
1946—1955 гады У выніку пасляваеннага аднаўлення эканомікі ў гады знаходжання І. В. Сталіна на пасадзе старшыні Савета міністраў СССР, Савецкаму Саюзу ўдалося дасягнуць, а ў некаторых выпадках значна перавысіць эканамічныя паказчыкі даваеннага часу. Да прыкладу, аб’ём выпуску прадукцыі машынабудавання вырас да 1950 года больш чым у 2 разы ў параўнанні з 1940 годам.
У 1950-я гады змяніўся стыль кіравання Урада СССР. Так, будучы старшынёй Савета міністраў СССР, І. В. Сталін прымаў рашэнні, якія тычацца эканамічнага развіцця краіны, фактычна аднаасобна. Пасля смерці Сталіна Савет міністраў СССР зноў набыў характар калегіяльнага органа.
У гэты час адбыліся буйныя змены ў складзе савецкага ўрада, які ўзначальвае Г. М. Малянкоў. Ужо 15 сакавіка 1953 года было ажыццёўлена значнае скарачэнне колькасці міністраў за кошт узбуйнення міністэрстваў шляхам скасавання некаторых з іх і аб’яднання іншыхО преобразовании министерств СССР : Закон от 15 марта 1953 г. // Ведомости Верховного Совета СССР 1953 г. № 3s:Закон СССР от 15.03.1953 О внесении изменений и дополнений в статьи 70, 77 и 78 Конституции (Основного Закона) СССР. Аднак на працягу 1953—1955 гадоў многія міністэрствы былі адноўлены ці зноў утвораныя. Адначасова ішло пераўтварэнне некаторых міністэрстваў з агульнасаюзных у саюзна-рэспубліканскія і стварэнне шэрагу дзяржаўных камітэтаў Савета міністраў СССР, кіраўнікі якіх увайшлі ў склад урада нароўні з міністраміСборник законов СССР и указов Президиума Верховного Совета СССР : (1938 г. — 1956 г.) / ред. Мандельштам Л. И. — Москва: Главное издательство политической литературы, 1956 г..
1956—1965 гады Нягледзячы на тое, што да 1960-х гадах эканоміка СССР займала 1-е месца ў свеце па здабычы асобных відаў карысных выкапняў і вытворчасці некаторых відаў прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі, ускладненне эканамічных сувязяў у пасляваенны перыяд паказала абмежаваныя магчымасці экстэнсіўнага эканамічнага развіцця і недахопы цэнтралізаванага планавання і кіравання прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасцю.
Першая спроба шырокамаштабнага рэфармавання сістэмы дзяржаўнага кіравання эканомікай была зроблена ў 1957—1965 гады па ініцыятыве М. С. Хрушчова. У адпаведнасці з рашэннем лютаўскага (1957 г.) Пленума ЦК КПСС аб набліжэнні кіраўніцтва да эканамічных раёнаў, прадпрыемствы былі перададзеныя ва ўпраўленне саўнаргасаў, было скасавана некалькі дзясяткаў грувасткіх саюзных міністэрстваў, а іх функцыі перададзены невялікім Дзяржкамітэтам — Дзяржаўным камітэтам Савета Міністраў СССР. Дзяржкамітэты займаліся агульным планаваннем, навукова-тэхнічнай палітыкай і агульнай каардынацыяй працы прадпрыемстваў адной галіны; іх старшыні занялі месцы міністраў ва ўрадзе.
Аднак неўзабаве тэрытарыяльная сістэма кіравання прамысловасцю паказала сваю неэфектыўнасць, рэформа была паступова згорнута і пасля зняцця М. С. Хрушчова ў сярэдзіне 1960-х гадоў саўнаргасы былі паглынутыя адноўленымі саюзнымі і рэспубліканскімі міністэрствамі.
1965—1970 гады У 1965—1970 гады пад кіраўніцтвам Старшыні Савета Міністраў СССР А. М. Касыгіна ўрадам была праведзена эканамічная рэформа, накіраваная на ўкараненне эканамічных метадаў кіравання і пашырэнне гаспадарчай самастойнасці прадпрыемстваў, аб’яднанняў і арганізацый. Нягледзячы на поспехі, дасягнутыя ў выніку рэфармавання кіравання народнай гаспадаркай і планавання, «касыгінская рэформа» была згорнутая.
1970—я гады З 7 кастрычніка 1977 года пасля ўступлення ў сілу новай Канстытуцыі СССР пералік саюзна-рэспубліканскіх і агульнасаюзных міністэрстваў і дзяржаўных камітэтаў СССР вызначаўся асобным Законам аб Савеце Міністраў СССР (з зм. і дап., унясённымі ў 1981, 1985, 1989 і 1990 гадах), а не Канстытуцыяй як раней.
1980—1990-я гады У адпаведнасці з Законам СССР ад 26 снежня 1990 года «Аб зменах Канстытуцыі (Асноўнага Закона) СССР у сувязі з удасканаленнем сістэмы дзяржаўнага кіравання», Савет Міністраў СССР быў ператвораны ў Кабінет Міністраў СССР. Савет Міністраў захоўваў свае паўнамоцтвы да студзеня 1991 года, калі быў сфармаваны Кабінет Міністраў СССРЗАКОН СССР от 26_12_1990 N 1862-1 . 1 лютага 1991 года выйшла апошняя пастанова Савета Міністраў СССРПОСТАНОВЛЕНИЕ Совмина СССР от 01_02_1991 N 72.
Паўнамоцтвы Згодна Канстытуцыі СССР 1977 года, Савет Міністраў СССР быў правамоцны вырашаць усе пытанні дзяржаўнага кіравання, аднесеныя да ведання Саюза ССР, паколькі яны не ўваходзяць, згодна з Канстытуцыяй, у кампетэнцыю Вярхоўнага Савета СССР і Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Дзейнасць Савета Міністраў СССР рэгламентавалася Законам «Аб Савеце Міністраў СССР».
У кампетэнцыю Савета Міністраў СССР уваходзіла наступнае: распрацоўка бягучых і перспектыўных дзяржаўных планаў эканамічнага і сацыяльнага развіцця СССР і дзяржаўнага бюджэту; прыняцце мер па выкананні дзяржаўных планаў і бюджэту; прыняцце мер па абароне інтарэсаў дзяржавы, ахове сацыялістычнай уласнасці і грамадскага парадку, па забеспячэнню дзяржаўнай бяспекі; ажыццяўленне агульнага кіраўніцтва будаўніцтвам Узброеных сіл СССР, вызначэнне штогадовага кантынгенту грамадзян, якія падлягаюць прызыву на сапраўдную ваенную службу; ажыццяўленне агульнага кіраўніцтва ў галіне адносін з замежнымі дзяржавамі, знешняга гандлю, эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва СССР з замежнымі краінамі, зацвярджэнне і дэнансацыя міжнародных міжурадавых дагавораў.
Склад
Як і іншыя вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання Савецкага Саюза, Саўмін СССР быў калегіяльным органам і фарміраваўся Вярхоўным Саветам СССР на сумесным пасяджэнні Савета Саюза і Савета Нацыянальнасцей, а ў прамежку паміж сесіямі Вярхоўнага Савета — Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР (з наступным сцвярджэннем Вярхоўным Саветам). У склад Савета Міністраў СССР уваходзілі наступныя асобы: Старшыня Савета Міністраў СССР першыя намеснікі і намеснікі старшыні Савета Міністраў СССР кіраўнік справамі Савета Міністраў СССР міністры СССР старшыні дзяржаўных камітэтаў СССР (з 1953 года) старшыні ўрадаў саюзных рэспублік (c 1957 годаs:Закон СССР от 10.05.1957 О внесении изменений и дополнений в текст Конституции (Основного Закона) СССР) кіраўнікі іншых органаў і арганізацый СССР (па ўзгадненні з Вярхоўным Саветам СССР), уключаючы Дзяржаўны банк СССР (з 1955 года)s:Закон СССР от 28.12.1955 Об утверждении Указов Президиума Верховного Совета СССР и о внесении изменений и дополнений в Конституцию СССР Камітэт дзяржаўнай бяспекі (з 1955 года)Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі меў статус міністра, а з 1978 года — старшыні Дзяржаўнага камітэта СССР. Камітэт народнага кантролю СССР На персанальны склад Савета Міністраў СССР істотны ўплыў аказвалі бягучая палітычная і эканамічная кан’юнктура, а таксама проціборства ў вышэйшым эшалоне ўлады СССР прыхільнікаў і праціўнікаў эканамічных рэформаўАндриянов, В. И.. Косыгин. — М.: Молодая гвардия, 2003..
Кіруючыя органы
Старшыня Савета Міністраў СССР
Старшыні Савета Міністраў СССР Іосіф Вісарыёнавіч Сталін (19 сакавіка 1946 — 5 сакавіка 1953) Георгій Максімілянавіч Малянкоў (5 сакавіка 1953 — 8 лютага 1955) Мікалай Аляксандравіч Булганін (8 лютага 1955 — 27 сакавіка 1958) Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў (27 сакавіка 1958 — 15 кастрычніка 1964) Аляксей Мікалаевіч Касыгін (15 кастрычніка 1964 — 23 кастрычніка 1980) Мікалай Аляксандравіч Ціханаў (23 кастрычніка 1980 — 27 верасня 1985) Мікалай Іванавіч Рыжкоў (27 верасня 1985 — 14 студзеня 1991)
Прэзідыум Савета Міністраў СССР Для вырашэння пытанняў, звязаных з забеспячэннем кіраўніцтва народнай гаспадаркай, і іншых пытанняў дзяржаўнага кіравання, у рамках Савета Міністраў СССР дзейнічаў пастаянны орган — Прэзідыум Савета Міністраў СССР. Гэты орган быў створаны ў сакавіку 1946 года шляхам пераўтварэння Бюро пры Савеце народных камісараў (Савета Міністраў) СССР, якое функцыянавала з 1944 года ў якасці цэнтральнага органа кіравання шырокай сеткай падведамных органаў савецкага ўрада. Статус і паўнамоцтвы Прэзідыума Савета міністраў СССР былі вызначаны Канстытуцыямі СССР 1936 і 1977 гадоў і Законам 1978 года «Аб Савеце Міністраў СССР». У 1952—1953 гадах існавала таксама і Бюро Прэзідыума Савета Міністраў СССР.
Прэзідыум ўяўляў з сябе Савет Міністраў ва ўрэзаным складзе і складаўся з наступных членаў: старшыня Савета Міністраў СССР першыя намеснікі і намеснікі старшыні Савета Міністраў СССР іншыя члены Урада СССР (па рашэнню Савета Міністраў СССР)
Упраўленне справамі Савета Міністраў СССР Да 1987 года кіраванне справамі Савета Міністраў СССР ажыццяўлялася апаратам урада СССР. Упраўленне ажыццяўляла падрыхтоўку пытанняў для разгляду ў Савеце Міністраў СССР і забяспечвала сістэматычную праверку выканання рашэнняў урада. Кіраўнік уваходзіў у склад Савета Міністраў СССР. У сувязі з перабудовай сістэмы дзяржаўнага кіравання, пачынаючы з 1987 года ўпраўленне стала падпарадкоўвацца асабіста старшыні Савета Міністраў, стаўшы апаратам старшыні ўрада і прэзідыума Савета Міністраў СССР. Колькасць супрацоўнікаў упраўлення была скарочана на 40 %; разам з тым была істотна пашырана прадметная вобласць пытанняў, якія ўпраўленне аналізавала і рыхтавала для разгляду ва ўрадзе. Упраўленню была даручана каардынацыя дзейнасці апаратаў пастаянных органаў урада, накіраваная на ліквідацыю падмены і дубліравання ўскладзеных на іх функцый. Для адказных і тэхнічных работнікаў апарата ўрада была ўведзена атэстацыя, якая павінна была «стымуляваць іх прафесійны рост … і выхоўваць добрасумленныя адносіны да ўскладзеных на іх абавязкаў». Па выніках атэстацыі ўпраўленне рыхтавала рэкамендацыі аб заахвочванні асобных работнікаў, аб павышэнні/паніжэнні іх у пасадзе, аб змене акладаў, аб пераводзе на іншую працу або аб вызваленні ад займанай пасады. Кіраўніцтву ўпраўлення было даручана прыняць меры да аснашчэнні падраздзяленняў урадавага апарата сродкамі механізацыі і аўтаматызацыі кіраўніцкай працы — у прыватнасці, сучаснымі відамі аргтэхнікі і персанальнымі камп’ютарамі.Постановление Совета министров СССР от 20 августа 1987 № 984. Структура ўпраўлення справамі Савета Міністраў СССР (па стану на 1987 год) эканамічны аддзел аддзел удасканалення кіравання народнай гаспадаркай аддзел прамысловасці аддзел абаронных галін і адміністрацыйных органаў аддзел металургіі і геалогіі аддзел транспарту і сувязі аддзел тэрытарыяльнага развіцця народнай гаспадаркі і капітальнага будаўніцтва аддзел аграпрамысловых галін аддзел навукова-тэхнічнага прагрэсу юрыдычны аддзел аддзел кадраў агульны аддзел урадавы архіў урадавая бібліятэка гаспадарчае ўпраўленне