Б’ярні Бенедыктсан, ( — ) — прэм'ер-міністр Ісландыі з 14 лістапада 1963 да 10 ліпеня 1970.

Біяграфія Стаў прафесарам юрыспрудэнцыі Універсітэта Ісландыі ў 24 гады.

У 1934 г. абраны ў гарадскі савет Рэйк’явіка, прадстаўляючы кансерватыўную Партыю незалежнасці, у 1940—1947 гг. — мэр Рэйк’явіка.

У 1947—1956 гг. — займаў розныя міністэрскія пасады, у тым ліку пасада міністра замежных спраў, стаў адным з ініцыятараў уступлення Ісландыі ў новаўтворанае НАТА ў 1949. У 1956 г. пасля фарміравання левага ўрада перайшоў у журналістыку.

У 1959 г. — міністр юстыцыі ў кааліцыйным урадзе Оўлавюра Торса, сфарміраваным Партыяй незалежнасці і сацыял-дэмакратамі, у 1961 г. абраны старшынёй Партыі незалежнасці, з 1963 г. — прэм’ер-міністр Ісландыі.

Трагічна загінуў пры пажары на ўрадавай дачы ў Тынгвеліры.

Спасылкі

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Ісландыі Катэгорыя:Міністры замежных спраў Ісландыі