Біяты́т — мінерал з групы слюд, жалезіста-магнезіяльная слюда групы ліставых сілікатаў K(Mg, Fe)3Si3AlO10 (OH, F)2. Утрымлівае шмат дамешкаў (Ti, Na, Li, Mn, Ba, Sr, Ce). Назва мінерала паходзіць ад прозвішча французскага вучонага Ж. Б. Біо ().
Малекулярная маса 433,53. Крышталі таблітчастыя. Колер ад чарнавата-бурага да бура-зялёнага ў тонкіх лісточках. Бляск шкляны. Мінерал гнуткі. Цвёрдасць 2—3 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2800—3300 кг/м³. Пародаўтваральны мінерал вывергнутых і некаторых метамарфічных горных парод. У выніку працяглага хімічнага выветрывання біятыт цалкам раскладаецца, утвараючы гідравокісы жалеза і гліністыя мінералы. Цалкам раскладаецца ў канцэнтраванай сернай кіслаце.
Радовішчы Радовішчы крышталічнага біятыту знойдзены на Урале, у Францыі, Германіі, Канадзе, Танзаніі. Буйныя ліставатыя агрэгаты вядомыя ў Нарвегіі.
Літаратура
Спасылкі Биотит // КаталогМинералов. RU Biotite Mineral Data // Mineralogy Database
Катэгорыя:Сілікаты (мінералы) Катэгорыя:Пародаўтваральныя мінералы Катэгорыя:Мінералы алюмінію Катэгорыя:Мінералы калію Катэгорыя:Мінералы жалеза Катэгорыя:Мінералы магнію