Каласня́к пясчаны (Léymus arenárius) — від кветкавых травяністых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 50—120 см з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, баразнаватае, шызае. Лісце буйное, сядзячае, простае, суцэльнае, шарока-лінейнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай, шурпатае зверху. Знізу на лістах выразныя жылкі і шызы налёт. Суквецце — шчыльны прамы колас. Кветкавыя каласкі складаюцца з 4—6 кветак, асцюкоў не маюць і змяшчаюцца па 2—6 на галоўнай восі коласа. Плод — зярняўка.
Распаўсюджанне Натуральная вобласць распаўсюджання знаходзіцца ў паўночнай палове Еўропы. Сустракаецца на прыморскіх пясках на поўначы еўрапейскай часткі Расіі. Занесены або інтрадуцыраваны ў Паўночную Амерыку і Грэнландыю. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф.
Цвіце ў чэрвені—ліпені.
Гаспадарчае значэнне і прымяненне Пашавая і сенакосная кармавая расліна. Выкарыстоўваецца таксама ў якасці замацавальніка пяскоў.
У Ісландыі муку з зерня каласняка пясчанага прымешваюць пры падрыхтоўцы хлеба.
Літаратура — С. 439—440.
Спасылкі
Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе