Тур Польшчы — штогадовая шашэйная шматдзённая велагонка па дарогах Польшчы. Першая гонка адбылася ў 1928 годзе. Уваходзіць у лік велагонак Сусветнага Тура UCI.

Гісторыя Першы Тур Польшчы адбыўся ў верасні 1928 года, яго арганізатарамі былі Таварыства веласіпедыстаў Варшавы і кракаўская газета «Спартыўны агляд». У ім прыняў удзел 71 веласіпедыст. Да 1992 года ў спаборніцтвах прымалі ўдзел аматары.

У 1993 годзе арганізацыяй тура заняўся срэбны прызёр маскоўскай Алімпіяды Чэслаў Ланг. Пад яго кіраўніцтвам велагонка хутка набрала папулярнасць. У прафесійныя склады каманд-удзельніц тура сталі заяўляцца першыя велічыні сусветнага веласпорту.

У 2004 годзе UCI прысвоіў туру катэгорыю 2.2, а ў 2005 годзе ўключыў у склад UCI ProTourHistoria Tour de Pologne . Тур Польшчы 2008 і 2009 гг. трансліраваліся тэлеканалам Eurosport 2 на дзевяці мовах у 40 краінах свету.

Класіфікацыі тура Генеральная — залік па лепшага часу праходжання этапаў. Ачковая — залік па колькасці ачкоў на горных, спрынтарскіх адсечках і фінішах. Горная — залік па колькасці ачкоў на горных адсечках. (па 2013 год)/ Спрынтарская — залік па колькасці ачкоў на спрынтэрскіх адсечках і фінішах. Камандная — залік па лепшым часе праходжання этапаў некалькімі гоншчыкамі каманды.

Спіс пераможцаў агульнай класіфікацыі № Год Пераможца 82 2025 Брэндан Макналці 81 2024 Ёнас Вінгегор 80 2023 Матэй Махорыч 79 2022 Ітан Хэйтэр 78 2021 Жуан Педру Алмейда 77 2020 Рэмка Эвенепул 76 2019 Павел Сівакоў 75 2018 Міхал Квяткоўскі 74 2017 Дзілан Цёнс 73 2016 Цім Веленс 72 2015 Іён Ісагірэ 71 2014 Рафал Майка 70 2013 Пітэр Венінг 69 2012 Марэно Мозэр 68 2011 Петэр Саган 67 2010 Дэніэл Мартын 66 2009 Алясандра Балан 65 2008 Енс Фойт 64 2007 Ёхан Ван Зумерэн 63 2006 Штэфан Шумахер 62 2005 Кім Кірхен 61 2004 Ондржэй Сосенка (2) 60 2003 Цэзары Замана 59 2002 Ларэн Брашар 58 2001 Ондржэй Сосенка 57 2000 Пётр Пжыдзял 56 1999 Томаш Бражына 55 1998 Сяргей Іваноў 54 1997 Рольф Ярман 53 1996 Вячаслаў Джаванян 52 1995 Збігнеў Спрух 51 1994 Маурыцыа Фандрыест 50 1993 Дарыюш Бараноўскі (3) 49 1992 Дарыюш Бараноўскі (2) 48 1991 Дарыюш Бараноўскі 47 1990 Мечыслаў Карловіч 46 1989 Марэк Врона 45 1988 Анджэй Мяжэеўскі (3) 44 1987 Збігнеў Пёнтэк 43 1986 Марэк Кулас 42 1985 Марэк Лясьнеўскі 41 1984 Анджэй Мяжэеўскі (2) 40 1983 Тадэвуш Краўчык 39 1982 Анджэй Мяжэеўскі 38 1981 Ян Бжэзны (2) 37 1980 Часлаў Ланг 36 1979 Хенрык Харуцкі 35 1978 Ян Бжезны 34 1977 Лехаслаў Міхалак 33 1976 Януш Кавальскі 32 1975 Тадэвуш Мытнік 31 1974 Андрэ Дэлкраа 30 1973 Люцьян Ліс 29 1972 Хасэ Луіс Уеха 28 1971 Станіслаў Шозда 27 1970 Ян Стахура 26 1969 Войцех Матусяк 25 1968 Ян Кудра (2) 24 1967 Анджэй Блаўдзін 23 1966 Юзэф Гаўлічэк 22 1965 Юзэф Бекер 21 1964 Раймунд Зяліньскі 20 1963 Станіслаў Газда 19 1962 Ян Кудра 18 1961 Хенрык Кавальскі (2) 17 1960 Ражэ Дзіркен 16 1959 Веслаў Падабас 15 1958 Багуслаў Фарнальчык 14 1957 Хенрык Кавальскі 13 1956 Мар’ян Венцкоўскі (3) 12 1955 Мар’ян Венцкоўскі (2) 11 1954 Мар’ян Венцкоўскі 10 1953 Мечыслаў Вільчэўскі 9 1952 Вацлаў Войцык (2) 8 1949 Франчэска Лакатэлі 7 1948 Вацлаў Войцык 6 1947 Станіслаў Гжэлак 5 1939 Балеслаў Напірала (2) 4 1937 Балеслаў Напірала 3 1933 Ежы Ліпіньскі 2 1929 Юзэф Стэфаньскі 1 1928 Фелікс Венцэк

Спасылкі Афіцыйны сайт(польск.) 

Катэгорыя:Спаборніцтвы па веласіпедным спорце Катэгорыя:Велагонкі ў Польшчы *