Алесь Кіркевіч, або Аляксандр Раманавіч Кіркевіч (нар. [Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. С. 276—279. ISBN 978-0-929849-42-3], Гродна) — беларускі журналіст, краязнаўца і палітычны актывіст. Былы намеснік старшыні Маладога Фронту і кіраўнік Гродзенскай філіі маладзёжнай арганізацыі. Палітвязень Беларусі. Вязень сумлення.

Біяграфія Нарадзіўся 9 лістапада 1989 года ў Гродна ў сям’і гісторыкаў. Ягоны дзед Аляксандр быў вядомым у Гродна краязнаўцам.

Пасля заканчэння 1-га ліцэя паступіў на гістарычны факультэт ГрДУ, на спецыяльнасць «Археалогія», аднак пайшоў з другога курса. Быў намеснікам старшыні «Маладога Фронту», кіраўніком яго Гродзенскага філіяла.

Працуе як журналіст-фрылансер. Не жанаты.

Сябра БАЖ, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2020 года.

Пераслед за грамадска-палітычную і журналісцкую дзейнасць Меў адміністрацыйныя справы за выкарыстанне незарэгістраванага сімвала (бел-чырвона-белы сцяг на сустрэчы з М. Статкевічам у Гродна) і за распаўсюд незарэгістраванага бюлетэня «Хрысціянская абарона»Алесь Киркевич. Портрет на фоне решетки.

Падчас выбарчай кампаніі 2010 года быў сябрам ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага.

Удзельнік акцыі пратэста 19 снежня 2010 года. 24 снежня 2010 года быў затрыманы за ўдзел у акцыі салідарнасці з палітвязнямі, што праходзіла пад сценамі мінскага ізалятара на Акрэсціна. За гэта асуджаны на 10 сутак арышту[За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак. Праваабарончы цэнтр «Вясна» / — Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. (ст.62-63)].

28 студзеня 2011 года затрыманы ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года у Мінску. Пасля допыту у Гродненскім КДБ быў арыштаваны і дастаўлены ў сталіцу. Яму прад’явілі абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадках і змясцілі ў СІЗА КДБ.

5 мая 2011 года суд Кастрычніцкага раёна Мінска (суддзя — Ала Булаш) вынес А. Кіркевічу прысуд — пазбаўленне волі на чатыры гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Разам з ім на розныя тэрміны па крымінальнай справе аб «Масавых беспарадках» у сталіцы 19 снежня былі асуджаныя Павел Вінаградаў, Зміцер Дрозд, Аляксандр Пратасеня і Уладзімір Хамічэнка. Усе яны прызнаныя вінаватымі на падставе часткі 2 артыкула 293 КК РБ (удзел у масавых беспарадках). 23 мая 2011 года ў Чорны спіс Еўрасаюза былі дададзены Ала Булаш і Аляксандр Бароўскі, дзяржаўны абвінаваўца на працэсе.

Праабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала А. Кіркевіча вязнем сумлення.

Пасля разгляду касацыйнай скаргі быў накіраваны ў калонію горада Наваполацка. Памілаваны ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2011 года і вызвалены.

17 верасня 2011 года ў Гродна быў затрыманы разам з Веранікай Велігор, калі яны ноччу расклейвалі на слупах абвесткі пра акцыю маўклівага пратэсту 21 верасня. Тады ж міліцыя ў кватэры А. Кіркевіча здзейсніла вобшук і забрала сістэмны блок, а ў В. Велігор канфіскавала ноўтбук. 12 кастрычніка ў Гродна адміністрацыйная камісія Ленінскага раёна аштрафавала яго і В.Велігор на 10 базавых велічынь кожнага.

19 жніўня 2015 года ў судзе Ленінскага раёна года Гродна А.Кіркевіч абвінавачаны ў падрыхтоўцы матэрыялу для замежнага СМІ без акрэдытацыі. Па пастанове суддзі Юрыя Казакевіча аштрафаваны на суму ў 4,5 млн рублёў (25 базавых велічынь). Падставай для адміністрацыйнай справы ў дачыненні да А.Кіркевіча і другога журналіста стаў іх сюжэт для тэлеканала «Белсат» ад 24 чэрвеня, у якім распавядалася пра выставу лялек літоўскіх майстроў у Гродне.

Ноччу з 22 на 23 лютага 2017 года падчас нападу на намёт абаронцаў Курапатаў быў збіты: атрымаў моцны ўдар па галаве.

У сакавіку 2024 года супраць Алеся Кіркевіча ў Беларусі распачалі спецыяльную вытворчасць. 2 жніўня 2024 года па артыкулах аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці завочна прыгавораны да 7 гадоў зняволення і штрафу, у кошт аплаты якога адабралі нерухомасць Кіркевіча. У якасці рэчавых доказаў выкарысталі яго інтэрв’ю Радыё «Свабода» і Белсату.

Узнагароды 2013 год — лаўрэат прэміі імя Францішка Аляхновіча: «Вясна. Анталія. Вялікдзень: Філасофія турэмнага дворыка» і «Няскончаная Адысея: Беларуская турма для пачынаючых»Игорь Олиневич получил литературную премию за книгу «Еду в Магадан».

Літаратура Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. С. 276—279. ISBN 978-0-929849-42-3 Тамковіч, А. Супраць плыні. — 2011—210 с.

Катэгорыя:Члены Маладога Фронту Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Вязні сумлення