«Даўгабро́дская» () — запланаваная станцыя чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размешчана на скрыжаванні вуліц Даўгабродскай, Алега Кашавога і бульвара Трактарабудаўнікоў, паміж станцыямі «Сляпянка» і «Серабранка». Стане перасадачнай станцыяй на «Трактарны завод» Аўтазаводскай лініі.
Насіла працоўную назву «Даўгабродская», якая была зацверджана ў 2016 годзеВ Минске появятся станции метро «Переспа», «Друкарская» и «Ивана Мележа». Назва паходзіць ад гістарычнага прадмесця Доўгі Брод.
Катэгорыя:Будуемыя і праектуемыя станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Чацвёртая лінія метро (Мінск)