Ра́ві (, , ) — рака ў Індыі і Пакістане. Раві (у старажытнасці Іраваці або Парушні), як адна з рэк Сямірэчча згадваецца ў Ведах.
Даўжыня складае прыкладна 720 км. Бярэ пачатак у Гімалаях у індыйскім штаце Хімачал-Прадэш, цячэ ў паўночна-заходнім кірунку. Паблізу горада Чамба яна паварочвае ў паўднёва-заходні бок і на працягу некалькіх кіламетраў утварае індыйска-пакістанскую мяжу, потым цячэ па тэрыторыі Пакістана. Ніжэй па цячэнні Раві ўпадае ў раку Чынаб. Самым буйным горадам на Раві з’яўляецца Лахор Пакістан).
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Індыі Катэгорыя:Рэкі Пакістана Катэгорыя:Басейн Інда