«Серабра́нка» (, ) — запланаваная станцыя чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размешчана на скрыжаванні вуліц Ванеева, Алега Кашавога, Трасцянецкай і праспекта Ракасоўскага, паміж станцыямі «Даўгабродская» і «Козырава».
Насіла працоўную назву «Усходні» (). У 2016 годзе была зацверджана назва «Серабранка»В Минске появятся станции метро «Переспа», «Друкарская» и «Ивана Мележа», па назве жылога раёна. Меркавалася, што станцыя размясціцца паміж станцыямі «Даўгабродская» і «Шэйпічы», але пазней схема Чацвёртай лініі была зменена на кальцавую.
Катэгорыя:Будуемыя і праектуемыя станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Чацвёртая лінія метро (Мінск)