«Козырава» () — запланаваная станцыя Чацвёртай лініі Мінскага метрапалітэна, якая будзе размешчана на вуліцы Велікаморскай, у раёне чыгуначнай станцыі «Мінск-Паўднёвы», паміж станцыямі метро «Серабранка» і «Мінск-Мір».
На праектных схемах развіцця Мінскага метрапалітэна першапачаткова была пазначана як «Мінск-Паўднёвы» ()Схема паэтапнага развіцця ліній Мінскага метрапалітэна . У маі 2017 года Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт на сваім сайце распачаў галасаванне па выбары назваў новых станцый, станцыі было прапанавана надаць назву «Козырава»Вынікі галасавання . Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, па назве гістарычнага прадмесця Козырава.
18 студзеня 2018 года рашэннем Мінгарвыканкама была афіцыйна зацверджана назва «Козырава»Без «Минск-Мира». В столице утвердили названия станций четвертой линии метро.
Катэгорыя:Будуемыя і праектуемыя станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:Чацвёртая лінія метро (Мінск) Катэгорыя:Козырава