Го́ркаўскі сельсаве́т (да 2003 года Паськаваго́рацкі) — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Горкі.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Паськава-Горацкі (Паськавагорацкі) сельсавет у складзе Старадарожскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Паськавы Горкі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старадарожскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. 23 чэрвеня 1940 года ў склад Падарэскага сельсавета перададзена вёска КарыцішчаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 23 июня 1940 г. Об образовании в составе Стародорожского района, Минской области, Залужского и Пастовичского сельсоветов // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Слуцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Старадарожскага раёна. 5 снежня 2002 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Горкі. 27 чэрвеня 2003 года сельсавет перайменаваны ў ГоркаўскіГоскартгеоцентр С. 37.. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Языльскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области.
Населеныя пункты У склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: аграгарадок Горкі пасёлак Пралетарскі вёска Бярэзінка вёска Вуглы вёска Добрынка вёска Забалацце вёска Зарэчнае вёска Мядзведня вёска Навасёлкі вёска Пад’яменец вёска Паськава Горка вёска Селішча вёска Солан
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 890 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 94,4 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 1,0 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года .
Вытворчая сфера Паськава-Горацкае лясніцтва ААТ «Асвіца».
Сацыяльна-культурная сфера Ахова здароўя: фельчарска-акушэрскія пункты ў в. Навасёлкі, Паськава Горка, Солан. Адукацыя: сярэдняя агульнаадукацыйная школа і яслі-сады ў аг. Горкі. Культура: цэнтр культуры і адпачынку ў аг. Горкі, сельская бібліятэка-клуб у в. Солан, сельская бібліятэка ў аг. Горкі.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Старадарожскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Слуцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе