Сяле́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Сялец.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Дудчыцкі сельсавет у складзе Мсціслаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Лапаціна (Мсціслаўскі раён). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Мсціслаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1963 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сялец, сельсавет перайменаваны ў СялецкіРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).. 20 лістапада 2013 года ў склад Мазалаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Вялікая Зяціца, Галкавічы, Жыгалава і Лар’янава)Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области. 28 лістапада 2017 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Краснагорскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 28 ноября 2017 г. № 31-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области .
Населеныя пункты На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: Беразуйкі — вёска Вароўскага — вёска Дудчыцы — вёска Каленькава — вёска Колтава — вёска Ластрыгіна — вёска Слёзкі — вёска Сялец — аграгарадок Цяляткава — вёска
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) складала 866 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,9 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,8 % — армянеЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мсціслаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2017 годзе