Су́мнік звычайны (Solidago virgaurea) — кветкавая расліна з роду сямейства .

Назва Сумнік звычайны, уплаўнікFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, табака лясная Ботанический словарь, СПб, 1878., перастрэл, стрэльнікЗ. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924., блошкі, грабкі, жаўтакруг, куннік, палятуха, розга, сумнік залацісты, угаднікВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927., сумнік, цыкорыя дзікая Ботанический словарь — СПб, 1878..

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна са сцяблом вышынёй 60—100 см. Сцябло прамастойнае, крыху галінастае, часам чырвона-фіялетавага колеру. Лісце чаргаванае. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце падоўжана-эліпсоіднай формы, завостранае, з крылатым чаранком. Верхняе лісце сядзячае, ланцэтнае. Цвіце ў ліпені — верасні. Кветкі расліны жоўта-залацістага колеру ў шматлікіх дробных кошыках, сабраных у доўгія вузкія мяцёлкі. Плод — сямянка з шурпатым чубком.

Атрутная расліна. У каранях прысутнічае інулін.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і Паўночнай Афрыкі. Расце на схілах, у травяністых месцах, лясах, на высечках і ўзлесках.

Лекавая, меданосная і фарбавальная расліна.

Літаратура

Спасылкі

Solidago virgaurea L. // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Астравыя (падсямейства) Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе