Мо́кен (саманазва: Mawken, ) — група аўстранезійцаў, карэнныя насельнікі архіпелага М’ёй у М’янме і ўзбярэжжа Андаманскага мора ў Тайландзе. З-за вандроўнага ладу жыцця ў лодках іх часта называюць марскімі цыганамі або марскімі качэўнікамі. Агульная колькасць (2017) — каля 6800 чал.Moken

thumb|left|Рассяленне марскіх качэўнікаў на паўднёвым усходзе Азіі. Паходжанне мокен да канца не высветлена. У 2-й палове XX ст. выказваліся думкі, што мокен нашчадкі старажытных аўстралоідаў або маюць агульнае паходжанне з Аранг-Лаўт. Паводле вуснай традыцыі, з’явіліся на ўзбярэжжы Андаманскага мора ў сярэднявеччы па запрашэнні валадара Бірмы.

Генетычнае даследаванне, апублікаванае ў 2012 г.Evolutionary History of Continental Southeast Asians: “Early Train” Hypothesis Based on Genetic Analysis of Mitochondrial and Autosomal DNA Data, паказала, што мокен найхутчэй паходзяць з болей паўднёвых раёнаў Паўднёва-Усходняй Азіі. У выніку эндагаміі іх генетычная спадчына вельмі аднастайная.

Мокен дзеляцца на тры родава-тэрытарыяльныя групы з асабістымі саманазвамі. У мінулым разглядаліся як частка Аранг-Лаўт, хаця не атаяснялі сябе з гэтым малакскім народам. Прынятая цяпер як агульная назва мокен належыць самай вялікай родава-тэрытарыяльнай групе.

Мокен традыцыйна жывуць у доўгіх лодках kabangThe Moken Kabang, займаюцца рыбалоўствам, паляваннем і збіральніцтвам на беразе. У мінулым рубілі лес, гандлявалі караламі. Цяпер большасць аддае перавагу сталаму жыццю ў вёсках, якія будуюць на па́лях на беразе мора.

Вернікі захоўваюць анімістычныя традыцыі і культ продкаў.

У 2005 годзе СМІ надавалі вялікую ўвагу астравам, дзе жывуць мокен, падчас аднаўлення пасля цунамі 2004 года ў Паўднёва-Усходняй Азіі, калі загінулі сотні тысяч чалавек. Дзякуючы ведам пра мора мокен у гэты час выратавалі мноства людзей.

Гл. таксама Аранг-Лаўт Баджа Везу

Спасылкі

Sea Gypsies of Myanmar ‘The ocean is our universe’ The Moken People

Катэгорыя:Народы Азіі Катэгорыя:Народы Тайланда Катэгорыя:Народы М’янмы Катэгорыя:Аўстранезійцы