Ланін () — конусападобны стратавулкан на мяжы Аргенціны і Чылі.
Апісанне
З'яўляецца часткай двух нацыянальных паркаў: у Аргенціне і ў Чылі. З'яўляецца сімвалам аргенцінскай правінцыі Неўкен, выява вулкана змешчана на сцягу і згадваецца ў гімне правінцыі.
Хоць дата яго апошняга вывяржэння не вядомая, паводле ацэнак, яно адбылося на працягу апошніх 10 000 гадоў. Пасля землятрусу ў Вальпараіса ў 1906 годзе мясцовыя газеты паведамілі, што нібыта вулкан вывяргаўся, аднак гэтая навіна была пастаўлена пад сумнеў.Luis E. Lara, José A. Naranjo and Hugo Moreno, 2004.
Ланін ляжыць на Атлантыка-Ціхаакіянскім водападзеле Анд. Паводле дамовы аб мяжы 1881 года, па гары праходзіць дзяржаўная мяжа паміж Аргенцінай і Чылі.
Гл. таксама Спіс вулканаў Чылі Спіс вулканаў Аргенціны
Катэгорыя:Вулканы Аргенціны Катэгорыя:Горы Аргенціны Катэгорыя:Горы Чылі Катэгорыя:Стратавулканы Чылі