Зборная Пакістана па футболе — каманда, якая прадстаўляе Пакістан на міжнародных сустрэчах і турнірах па футболе. Кантралюецца Федэрацыяй футбола Пакістана. Член ФІФА з 1948 года. Зборная Пакістана згуляла свой дэбютны матч у 1950 годзе.
Пакістан выйграў Кубак Каломба ў 1952 годзе. На Паўднёваазіяцкіх гульнях зборная выйграла чатыры залатыя медалі ў 1989, 1991, 2004, 2006 і заваявала адзін бронзавы медаль ў 1987 годзе.
Чэмпіянат свету 1930—1986 — не ўдзельнічала: была часткай Брытанскай імперыі да 1947 1990—2018 — не прайшла кваліфікацыю
Кубак Азіі 1956 — знялася з турніру 1960 — не прайшла кваліфікацыю 1964 — не ўдзельнічала 1968 — не прайшла кваліфікацыю 1972 — не ўдзельнічала 1976 — знялася з турніру 1980 — не ўдзельнічала 1984—2019 — не прайшла кваліфікацыю
Кубак Паўднёвай Азіі 1993 — чацвёртае месца 1995 — першы раўнд 1997 — трэцяе месца 1999 — першы раўнд 2003 — чацвёртае месца 2005 — паўфінал 2008 — групавы этап 2009 — групавы этап 2011 — групавы этап 2013 — групавы этап 2015 — не ўдзельнічала 2018 — паўфінал
Пакістан Катэгорыя:Футбол у Пакістане