«Энергетык-БДАТУ» — беларускі футбольны клуб з горада Мінска. З 2017 года выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя Каманда «Энергазбыт» з’явілася ў 2011 годзе дзякуючы аднайменнаму прадпрыемству і першапачаткова выступала ў аматарскім чэмпіянаце Мінска. У 2015 і 2016 гадах «Энергазбыт» станавіўся чэмпіёнам Мінска. У пачатку 2017 года стала вядома, што «Энергазбыт» папоўніць склад Другой лігі чэмпіянату Беларусі, сезон 2017 каманда пачала пад новай назвай «Энергетык-БДАТУ». У дэбютным сезоне сталічная каманда заняла 10-е месца з 14, акрамя таго стала пераможцам Рэгіянальнага Кубка Беларусі, адолеўшы ў фінале 29 кастрычніка клуб «Івацэвічы» (2:1).
У сезоне 2018 каманда працягвала ўдзельнічаць у Другой лізе, дзе доўгі час была ўнізе табліцы, і, толькі часова палепшыўшы сітуацыю, скончыла сезон на 13-м месцы з 15. У кастрычніку 2018 годзе «Энергетык-БДАТУ» ўдзельнічаў у адборачным раўндзе Кубка рэгіёнаў УЕФА, дзе тройчы прайграў: камандам Заходняга рэгіёна Балгарыі (1:3), Стамбула (0:3) і Паўднёвага Уэльса (1:3). У сезоне 2019 «Энергетык-БДАТУ» зноў знаходзіўся пераважна ўнізе табліцы Другой лігі і паўторна стаў 13-м.
У 2020 годзе «Энергетык-БДАТУ» стаў перадапошнім у сваёй групе ў Другой лізе, а ў сезоне 2021 у Мінскім дывізіёне пэўны час змагаўся за выхад у плэй-оф Другой лігі, але фінішаваў чацвёртым. У 2022 годзе ў дывізіёне горада Мінска каманда не была сярод фаварытаў і скончыла сезон у сярэдзіне табліцы, на 6-м месцы з 9.
Папярэднія назвы «Энергазбыт» (2011—2016) «Энергетык-БДАТУ» (з 2017)
Эмблемы
Дасягненні Найлепшае дасягненне ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі — 10 месца (2017) Чэмпіён Мінска (2): 2015, 2016 Уладальнік Рэгіянальнага Кубка Беларусі: 2017
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2011 Чэмпіянат Мінска (Д4) 5 2012 Чэмпіянат Мінска (Д4) 4 2013 Чэмпіянат Мінска (Д4) 3 22 13 5 4 56–31 44 2014 Чэмпіянат Мінска ў 2014 годзе не праводзіўся 1/64 фіналу 2015 Чэмпіянат Мінска (Д4) 1 2016 Чэмпіянат Мінска (Д4) 1 2017 Другая (Д3) 10 26 8 5 13 41–59 29 1/32 фіналу 2018 Другая (Д3) 13 28 7 4 17 40–63 25 1/16 фіналу 2019 Другая (Д3) 13 28 7 2 19 34–81 23 1/64 фіналу 2020 Другая — Група B (Д3) 10 20 2 3 15 28–59 9 1/32 фіналу Матчы за 19 месца 20 2 1 0 1 3–4 2021 Другая — Мінскі дывізіён — Поўдзень (Д3) 4 20 11 3 6 59–34 36 1/128 фіналу Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 8 1 0 0 1 2–5 2022 Другая — Мінскі дывізіён (Д3) 6 16 5 3 8 32–35 18 1/128 фіналу 2023 Другая — Мінскі дывізіён (Д3) 9 16 2 1 13 16–63 7 1/128 фіналу
Крыніцы
Спасылкі Старонка «УКантакце»
Энергетык-БДАТУ
Катэгорыя:2011 год у Мінску