«Паляўнічы на злодзеяў» (, таксама сустракаюцца пераклады «лавец злодзеяў, паляўнічы за злодзеямі») — чалавек, які за грашовую ўзнагароду займаўся пошукам і вяртаннем выкрадзенай маёмасці ў Вялікабрытаніі ў XVII—XIX стагоддзях. Прафесія фактычна знікла з утварэннем Службы сталічнай паліцыі ў 1829 годзе .
Гісторыя Да з'яўлення паліцыі ў Лондане, а затым і Вялікабрытаніі ў XIX стагоддзі, паляўнічыя на злодзеяў выконвалі функцыі па злове злачынцаў у прыватным парадку. Іх дзейнасць нагадвала і ў значнай меры перасякалася з работай паляўнічых за галовамі. У адрозненне ад паляўнічых за галовамі, паляўнічыя на злодзеяў пераважна атрымлівалі ўзнагароду ад ахвяр злачынстваў, а не ад дзяржавы ці заклададаўцы. Дзякуючы цесным сувязям з крымінальным светам, паляўнічыя за злодзеямі часта выступалі пасрэднікамі ў вяртанні выкрадзенай маёмасці Гісторыя ЛонданаЗлачынствы і пакаранні ў Англіі XVIII—XIX стагоддзяў.
Крыміналізаванасць прафесіі прывяла да некалькіх гучных карупцыйных скандалаў, у тым ліку звязаных са справай Джонатана Ўайлда () і справай Макданіела () .
Крыніцы
Катэгорыя:Лондан Катэгорыя:Паліцыя Вялікабрытаніі Катэгорыя:Свабодныя прафесіі