Кембрыджская універсітэцкая бібліятэка () — цэнтралізаваная акадэмічная і даследчая бібліятэка Кембрыджскага ўніверсітэта, якая складаецца з асноўнай бібліятэкі універсітэта і 15 афіляваных бібліятэк.
Кембрыджскі ўніверсітэт валодае 114 бібліятэкамі, найбуйнейшай з якіх з'яўляецца Універсітэцкая бібліятэка, вядомая таксама ўнутры універсітэта як «the UL». Сярод прыблізна 8 мільёнаў адзінак захоўвання ёсць геаграфічныя карты, ноты, рукапісы і малюнкі. У адрозненне ад Бадліянскай бібліятэкі Оксфарда або Брытанскай бібліятэкі многія кнігі з гэтай бібліятэкі даступныя на адкрытых паліцах. З'яўляючыся адным з пяці атрымальнікаў абавязковых асобнікаў, бібліятэка мае права запатрабаваць сабе любую кнігу, выдадзеную ў Вялікабрытаніі і Ірландыі. Штогод яе фонды папаўняюцца на 120 000 кніг, не лічачы дарэнняў. У дадатку да ўніверсітэцкай і афіляваных бібліятэк, кожны факультэт мае сваю ўласную спецыялізаваную бібліятэку памерам ад 30 000 да 150 000 кніг. Напрыклад, гістарычнага факультэта валодае больш чым 100 000 кнігамі. Таксама сваю бібліятэку мае , часткова ў мэтах падрыхтоўкі студэнтаў, часткова як сховішча старажытных кніг і рукапісаў. Так, Трыніці-каледжа валодае больш чым 200 000 кнігамі, выдадзенымі раней 1800 года, а з'яўляецца адным з найбуйнейшых сховішчаў сярэднявечных рукапісаў. Агульная колькасць кніг ва ўніверсітэце — каля 15 мільёнаў.
Бібліятэка размяшчалася ў побач з , пакуль там хапала месца. Новы будынак пабудаваны ва ўсходняй частцы цэнтра Кембрыджа.
Бібліятэка адкрыта для ўсіх членаў універсітэта. У чэрвені 2010 года ўніверсітэт атрымаў ахвяраванне ў памеры £1 500 000 для правядзення лічбавання часткі калекцый і прадастаўлення да яе свабоднага доступу праз сайт .
Спасылкі
Катэгорыя:З’явіліся ў XV стагоддзі Катэгорыя:Кембрыджскі ўніверсітэт Катэгорыя:Бібліятэкі Вялікабрытаніі