Нан-Мадол () — мегалітычны помнік сусветнай спадчыны ў Федэратыўных Штатах Мікранезіі ў 2,42 км ад вострава Панпеі. Агульная плошча — 76,7 га.

Нан-Мадол уяўляе 92 штучныя астраўкіCourse Focuses on Spectacular Nan Madol Site каля заходняга берага каралавага вострава Тэмвен. На некаторых астраўках захаваліся рэшткі муроў, магільняў і іншых збудаванняў. Штучны архіпелаг і збудаванні на ім узведзены з буйных слупападобных базальтавых камянёў. Найстаражытнейшыя пабудовы датуюцца 1180 - 1200 гг. н. э.Pacific islanders invented new kind of society at Nan Madol

Мяркуецца, што Нан-Мадол з'яўляўся рэлігійным і палітычным цэнтрам дынастыі Сау-Дэлеураў (літаральна "валадароў вострава"), якая кіравала Панпеі ў XII - XVI стст. Згодна вуснай традыцыі, ён быў прысвечаны мясцоваму бажаству Nahnisohn SapwNan Madol, Pohnpei Island, Federated States of Micronesia. У гэты перыяд насельніцтва Панпеі магло дасягаць 25 000 чалавек. Яно было знаёма з керамікайW. Ayree, Archaeology at Nan Madol, Ponape. У пачатку XVII ст. дынастыя Сау-Дэлераў была зрынута іншаземным правадыром Ісакелекелам. Нан-Мадол быў пакінуты каля 1700 г.FSM's Featured Properties for Celebrate Asian-Pacific Heritage Month

У наш час з'яўляецца важнай турыстычнай славутасцю Мікранезіі. У 2016 г. быў абвешчаны аб'ектам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі

Нан-Мадол на сайце ЮНЕСКА Нан-Мадол, горад на каралавых рыфах Археалогія Нан-Мадола Загадкавы Нан-Мадол

Катэгорыя:Сусветная спадчына паводле алфавіта Катэгорыя:Федэратыўныя Штаты Мікранезіі Катэгорыя:Археалогія ў Акіяніі