Васілій Міхайлавіч Баранік (нар. , г. Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, інжынер-механік; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст.

Працоўную дзейнасць пачаў токарам-аўтаматчыкам Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання. Служыў у радах Узброеных Сіл у складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войск у Рэспубліцы Афганістан. Працаваў шліфоўшчыкам Барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік»; токарам, інжынерам-тэхнолагам, вызваленым сакратаром камсамольскай арганізацыі механазборачнай вытворчасці, сакратаром камітэта камсамола Барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік»; вызваленым старшынёй Барысаўскай асацыяцыі ветэранаў вайны ў Афганістане; дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «АЛЛГО»; намеснікам дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю «Полымя»; старшынёй Барысаўскага гарадскога Савета дэпутатаў; старшынёй Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў; начальнікам бюро аховы працы ўнітарнага прадпрыемства «Папяровая фабрыка Дзяржзнака»; дырэктарам камунальнага праектнага ўнітарнага прадпрыемства «Горадабудаўнік».

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

Асабістае жыццё Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Барысаўскага гарадскога Савета дэпутатаў