Пётр Андрэевіч Вабішчэвіч (нар. , в. Рубель, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Біяграфія Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага, настаўнік фізікі і матэматыкі.
Працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Астрашыцкай базавай школы; дырэктарам Крамянецкай базавай школы; старшынёй Янушковіцкага сельскага Савета дэпутатаў Лагойскага раёна; начальнікам аддзела культуры Лагойскага райвыканкама; старшынёй Лагойскага раённага Савета дэпутатаў.
З'яўляўся членам Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага кіравання і самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. Член Камуністычнай партыі Беларусі.
Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё Жанаты, мае сына і дачку. Пражывае ў в. Янушкавічы Лагойскага раёна.
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Лагойскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання