Сяргей Валянцінавіч Бобрыкаў (нар. , Лепель, Віцебская вобласць) — беларускі ваенны і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Біяграфія Скончыў у 1983 годзе Каломенскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча па спецыяльнасці «Камандная тактычная, артылерыйскае ўзбраенне»; у 1993 годзе Ваенную артылерыйскую акадэмію імя М. І. Калініна па спецыяльнасці «Камандна-штабная аператыўна-тактычная ракетных войскаў і артылерыі»; у 2005 годзе Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Вайсковае і дзяржаўнае кіраванне»; генерал-маёрДасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь .
Праходзіў службу на асноўных камандных пасадах — камандзіра ўзвода, камандзіра батарэі, камандзіра дывізіёна, начальніка штаба брыгады, камандзіра брыгады, начальніка ракетных войск і артылерыі сухапутных войск, намесніка начальніка Галоўнага штаба сухапутных войск, начальніка 72-га гвардзейскага аб’яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў.
Быў начальнікам Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. 20 кастрычніка 2016 года вызвалены ад пасады ў сувязі з выбраннем яго дэпутатам.
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Узнагароды Ордэн «За службу Радзіме» III ступені, ордэн «За службу Радзіме» II ступені (2015), медаль «За бездакорную службу» II ступені.
Асабістае жыццё Жанаты, мае сына і дачку.
Майстар спорту СССР па ваенным трохбор'і.
Крыніцы
Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Начальнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь) Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання