Тамара Сяргееўна Далгашэй (нар. , в. Савічы, Брагінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі ўрач-кардыёлаг, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія Скончыла Гродзенскі медыцынскі інстытут, урач-кардыёлаг.

Прайшла шлях ад урача-кардыёлага Гомельскага абласнога кардыялагічнага дыспансэра да галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя «Гродзенскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр».

З'яўлялася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды Узнагароджана медалём Еўфрасінні Полацкай, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, удастоена звання «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».

Асабістае жыццё Мае дачку.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання