Леанід Іванавіч Качына (нар. , в. Пузі, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія Скончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут, інжынер-тэхнолаг малака і малочных прадуктаў.

Працаваў галоўным інжынерам адкрытага акцыянернага таварыства «Бярозаўскі сыраробны камбінат».

З'яўляўся дэпутатам Бярозаўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання.

Асабістае жыццё Жанаты, мае сына.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Бярозаўскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання