Саламон Танхелевіч Мілер (, г. , цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — ) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.
Біяграфія У час рэвалюцыі 1905—1907 гадоў камандзір атрада самаабароны ў Беластоку, потым у арміі. У 1910 арыштаваны за арганізацыю салдацкага бунту. З турмы уцёк, эмігрыраваў у ЗША, дзе ўдзельнічаў у левым прафсаюзным руху. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў Чырвонай гвардыі, потым у Чырвонай Арміі. З 1919 года член РКП(б), загадчык секцыі па рабоце сярод яўрэйскага насельніцтва Смаленскага гаркома РКП(б).
З 1921 года на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі, сакратар Беластоцкага акруговага камітэта КПРП. Удзельнік 6-га кангрэса Камінтэрна. З 1923 года член ЦК, з 1926 года член Бюро ЦК КПЗБ. У 1932—1933 гадах узначальваў Краявы сакратарыят ЦК КПЗБ. З 1933 на партыйнай рабоце ў БССР, з 1936 — у Омскай вобласці. Аўтар брашуры «Першыя гады Кампартыі Заходняй Беларусі» (1935, пад псеўданімам І. Р. Валевіч). Скончыў самагубствам.
Літаратура
Катэгорыя:Дзеячы рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі Катэгорыя:Члены КПРП Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі Катэгорыя:Самазабойцы