Мясныя мухі, Падлавыя мухі, Каліфарыды (Calliphoridae) — сямейства двухкрылых насякомых надсямейства Oestroidea. Уключае, паводле адных меркаванняў, 2Calliphoridae(англ., паводле іншых — большую колькасць падсямействаў.

Апісанне Прадстаўнікі сямейства маюць даўжыню цела 4–16 мм, густа пакрытыя валасінкамі і доўгімі моцнымі шчацінкамі, афарбаваныя ў сіні або зялёны колер з металічным бляскам.

Ніжняя частка галавы чырванаватая, грудзі чорныя, брушка з бялёсым налётам.

Распаўсюджанне Больш за 1000 відаў, пашыраны ўсясветна. Сямейства насяляе Палеарктыку, Неарктыку, Малайзію, Японію і Аўстралазію. Найбольш разнастайныя ў трапічных абласцях. Дарослыя мухі трымаюцца на кветках, харчовых адкідах, гноі, трупах жи­ывёл. Часткай тыповыя сінантропныя (спадарожнічаюць чалавеку) віды.

Значэнне Гэтыя мухі не харчуюцца крывёй. Для адкладкі яек самкі залятаюць у месцы забою, продажу мяса, рыбы, малочных прадуктаў, на скатамагільнікі, неўпарадкаваныя прыбіральні. Тэрмін развіцця гэтых мух ад яйка да стадыі палавой спеласці 1-1,5 мес.

Ветэрынарнае значэнне маюць наступныя прадстаўнікі сямейства Calliphoridae: , ,  і віды роду  — i . Барацьбу з мяснымі мухамі праводзяць, ужываючы прафілактычныя меры: закрываюць сеткаю дзвярэй і вокнаў на прадпрыемствах харчовай прамысловасці, кірмашах; своечасова і правільна ўтылізуюць трупы, падтрымліваюць належны санітарны стан ў прыбіральнях і смеццязборніках, а пры неабходнасці праводзяць дэларвацыю.

Штучна выгадаваныя лічынкі мясных мух могуць выкарыстоўвацца ў якасці медыцынскага інструмента ў лічынкатэрапііСергей Бесараб Время/час для медицинской личинки / Meдыум — medium.com, 28 студзеня 2023.

Роды Сямейства налічвае каля 900 відаў у 23 родах:

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Сямействы насякомых