Нататкі Дыхальца, або стыгма (, stigma), — вонкавая адтуліна органаў дыхання ў насякомых.
Дыханне Дыханне ў насякомых адбываецца з дапамогай трахей. Трахеі адкрываюцца вонкі з дапамогай дыхальцаў, якія размяшчаюцца на верхнім баку па баках сярэдня- і заднягрудзей і 6-8 першых брушных сегментаў. У трахейную сістэму паветра паступае праз дыхальца. Кожнае дыхальца адкрываецца ў трахеі.
У дарослай стадыі ў жукоў дыхальцаў становіцца менш, чым у лічынкавай стадыі.
У залежнасці ад колькасці дыхальцаў дыхальная сістэма насякомых можа ставіцца да аднаго з наступных тыпаў: галапнейстычная — маецца 2 пары грудных і 8 пар брушных дыхальцаў, характэрная для большасці імага і лічынак геміметабалічных насякомых; геміпнейстычная (галаметабалічныя насякомыя, іх лічынкі і кукалкі). У сваю чаргу ў ёй вылучаюць некалькі падтыпаў: перыпнейстычная (на грудзях 1 пара дыхальцаў); амфіпнейстычная (1 пара грудных дыхальцаў і 2-3 пары на пярэдніх сегментах брушка); метапнейстычная (толькі 1 пара дыхальцаў на канцы брушка) апнейстычная (дыхальцы адсутнічаюць і паветра пранікае праз паверхню ўсяго цела або з дапамогай трахейных жабраў — водныя лічынкі, лічынкі наезнікаў і мух-тахін). Ілюстрацыі
Літаратура
Катэгорыя:Анатомія насякомых Катэгорыя:Анатомія членістаногіх