Ядвіга Іосіфаўна Раздзяло́ўская, па нараджэнні Лясе́ўская (; , Бяла Падляска, Польшча — ) — беларуская мастачка. Заслужаная дзяячка культуры Польшчы (1982).
Біяграфія Нарадзілася ў Бяле Падляскай. У дзяцінстве і юнацтве жыла ў Замасці, скончыла мясцовую гімназію (1922).
Навучалася ў Прамыслова-мастацкай школе ў Любліне (1929—1931), яе настаўнікам быў вучань Яна Матэйкі, вядомы мастак-жывапісец, графік і вітражыст Юзаф МехоферСяргей Харэўскі пра Ядвігу Раздзялоўскую, Onliner, 23 мая 2021, https://people.onliner.by/opinions/2021/05/23/belaruskiya-gistoryki-cikavy-lyos.
Скончыла ў 1939 годзе Варшаўскую мастацкую школу. У час 2-й сусветнай вайны знаходзілася на радзіме мужа ў Баранавічах, засталася ў Беларусі. Працавала ў баранавіцкім фотаатэлье рэтушоркай, адначасова займалася жывапісам, у тым ліку і на заказ. Брала ўдзел у выстаўках падчас нямецкай акупацыі ў Баранавічах і Менску ў 1942 годзе, удзельнічала ў працы баранавіцкай мастацкай суполкі «Маладая Беларусь». За гэта пасля вайны выслана ў Казахстан.
У 1948 годзе вярнулася ў Беларусь, жыла ў МаладзечнеЛюдміла Цар, У госці да мастачкі Ядвігі Раздзялоўскай, Маладзечанскай газета, 21.03.2022, https://mgazeta.by/kultura/item/13143-u-gostsi-da-mastachki-yadvigi-razdzyalo-skaj.html .
З 1957 года член Беларускага саюза мастакоў. У 1959—1977 гадах выкладала ў студыі выяўленчага мастацтва ў Маладзечне Мінскай вобласці. Прымала ўдзел у выстаўках у Румыніі і ФінляндыіLESIEWSKA-ROZDZIAŁOWSKA JADWIGA (1902—1992) malarka. Zamościopedia Encyklopedia Miasta Zamościa.
Ведала некалькі замежных моў, іграла на фартэпіяна.
Пахавана на маладзечанскіх могілках побач мужаЗоя Хруцкая, Сёння ўшаноўваюць мастачку Ядвігу Раздзялоўскую, Рэгіянальная газета, 6 чэрвеня 2012, https://web.archive.org/web/20120606181524/http://rh.by/by/161/20/4416/.
Творчасць Творчасці ўласцівы гарманічнасць каларыту, дакладнасць мастацкага вобраза, лірычнасць. Аўтарка сюжэтна-тэматычных карцін «Немцы адступаюць» (1946), «У рабства» (1947), «Дом-музей П. І. Чайкоўскага ў Кліне» (1951), «Раніца» (1956), «Адам Міцкевіч і Марыля Верашчака ў Туганавічах» (1965); партрэтаў «Дзяўчынка ў ружовым» (1956), «Маладая балерына» (1960), «Цыганка з дзіцем» (1968), «Мастак Б.Шахназараў» (1981); пейзажаў «Масток» (1956), «Від на аул Кубачы» (1963), «Нясвіж. Вясна ў парку» (1975), «Вясна ў лесе» (1982); нацюрмортаў «Кветкі і фрукты», «Вясновы нацюрморт» (абодва 1963), «Чаромха» (1966), «Белая акацыя», «Нацюрморт з вінаградам», «Мальвы» (усе 1976), «Нацюрморт з рабінаю» (1980), «Вязынка», «Рэквіем», «Родныя кветкі» (усе 1982), «Сказ беларускага лесу» (1984) і інш. Працавала таксама ў графіцы.
Літаратура
Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў