Аляксе́й Мікала́евіч Касы́гін (, — ) — савецкі дзяржаўны дзеяч, Старшыня Савета Міністраў СССР (1964—1980).
Біяграфія Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў 1904 годзе ў сям’і рабочых.
Быў прызваны ў Чырвоную Армію падчас Грамадзянскай вайны, а пасля дэмабілізацыі ў 1921 годзе працаваў у Сібіры інструктарам спажывецкай кааперацыі. Вярнуўся ў Ленінград у пачатку 1930-х гадоў. У 1939—40 гадах нарком тэкстыльнай прамысловасці.
У час Вялікай Айчыннай вайны быў членам Дзяржаўнага камітэта абароны, дзе адказваў за перамяшчэнне савецкай прамысловасці з тэрыторый, якія былі пад пагрозай захопа нямецкімі войскамі. У 1943—46 гадах старшыня СНК РСФСР.
З 1948 года займаў пасаду Міністра фінансаў СССР на працягу года, а пазней, з 1949 па 1953, пасаду Міністра лёгкай і харчовай прамысловасці СССР. Быў выдалены І. Сталіным з Палітбюро ў 1952 годзе.
Пасля смерці І. Сталіна ў 1953 годзе адбыліся змены ў савецкім кіраўніцтве, у хуткім часе М. Хрушчоў стаў новым лідарам. З 20 сакавіка 1959 года А. Касыгін быў прызначаны на пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэта па планаванні (Дзяржплан), пасаду ён будзе займаць крыху больш за год. Пасля А. Касыгін стаў першым намеснікам старшыні Савета Міністраў. Калі М. Хрушчоў быў скінуты ў 1964 годзе, А. Касыгін і Л. Брэжнеў сталі прэм’ерам і першым сакратаром ЦК КПСС адпаведна. А. Касыгін, нароўні з Л. Брэжневым і М. Падгорным, Старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, былі членамі нядаўна створанага калектыўнага кіраўніцтва. Знаходзячыся на пасадзе старшыні Савета Міністраў СССР, дамагаўся правядзення эканамічных рэформ, выкладзеных ім у дакладзе аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці на Пленуме ЦК КПСС, які праходзіў у верасні 1965 года. Сутнасць гэтых рэформ была ў дэцэнтралізацыі народнагаспадарчага планавання, павышэнні ролі інтэгральных паказчыкаў эканамічнай эфектыўнасці (прыбытак, рэнтабельнасць) і павелічэнні самастойнасці прадпрыемстваў. Гэтая рэформа, нароўні з яго больш адкрытай пазіцыяй па рашэнні Пражскай вясны (1968), зрабіла А. Касыгіна адным з самых ліберальных членаў вышэйшага кіраўніцтва.
Больш кансерватыўныя члены вышэйшага кіраўніцтва лічылі некаторыя погляды А. Касыгіна занадта радыкальнымі, але яны не спрабавалі адсунуць яго з пасады прэм’ера, нават калі ён і Л. Брэжнеў былі ў дрэнных адносінах. У 1980 годзе Аляксей Касыгін падаў у адстаўку з пасады Старшыні Савета Міністраў з-за дрэннага стану здароўя. Памёр праз два месяцы. Пахаваны ў Маскве ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Старшыні Савета Міністраў СССР Катэгорыя:Члены Палітбюро ЦК КПСС Катэгорыя:Старшыні Савета Міністраў РСФСР