Кало́чча — возера ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Прыпяць, за 15 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Мазыр, прыкладна за 0,45 км на паўночны ўсход ад вёскі Стрэльск.
Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 3,18 км. Катлавіна возера старычнага тыпу, на левабярэжнай пойме Прыпяці. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя, вышынёй да 5 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя, высокія.
Літаратура — С. 452.
Спасылкі Морфометрические параметры озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.
Катэгорыя:Азёры Мазырскага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці