Свінарый пальцавы (, сінонімы — Panicum dactylon, Capriola dactylon) — травяністая расліна; від роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15-50 см. Мае тоўстыя доўгія далікатныя карэнішчы, ляжачыя ўзыходзячыя сцёблы з вузкім жорсткім лісцем.
Распаўсюджанне Радзіма — паўднёвая Еўропа, паўночная Афрыка, Азія і Аўстралія.
Прымяненне
Кармавая расліна Святлалюбная солестойкая і засухаўстойлівая расліна. У пустынных і паўпустынных зонах, у прыватнасці, у зоне авечкагадоўлі, выкарыстоўваецца як кармавая расліна.
Лекавая расліна Карэнішчы з каранямі выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне розных краін. Мае мачагоннае, слабільнае, слабое гіпатэнзіўнае дзеянне. Экстракты расліны ў даследаваннях прадэманстравалі выяўленыя болесуцішальныя і супрацьзапаленчыя ўласцівасціAli Esmail Al-Snafi et al..
Літаратура
Спасылкі
FAO factsheet: Cynodon dactylon
Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1805 годзе Катэгорыя:Флора Еўразіі