Мінскі фінансава-эканамічны каледж (МФЭК) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Мінску. Размешчаны па адрасе вуліца Чырвоная, 17. Перад будынкам каледжа разбіты Красны сквер.
Гісторыя Мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум заснаваны 13 верасня 1930 года пастановай Савета Народных Камісараў БССР. 1 кастрычніка 1930 года пачалося стварэнне тэхнікума з двума аддзяленнямі: крэдытнай і ашчаднай справыИстория техникума, колледжа (МФЭТ, МФЭК).
Першыя заняткі пачаліся 10 сакавіка 1931 года ў будынку сямігадовай школы № 17 (вул. Рэвалюцыйная, 24) на фінансавым, уліковым, крэдытна-банкаўскім і крэдытна-ашчадным аддзяленнях. У 1932 годзе тэхнікуму былі перададзены два будынкі барачнага тыпу, адно з іх прыстасавалі для заняткаў, у другім жылі навучэнцы. Тэхнікум працаваў у цяжкіх умовах, заняткі пачыналіся ў 18:30 і сканчаліся пасля дваццаці трох гадзін.
У сакавіку 1934 года абыўся першы выпуск, дыпломы атрымаў 131 навучэнец.
Да 1938 года тэхнікуму перадалі два памяшканні ў студэнцкім гарадку (каля чыгуначнага моста за вакзалам), якія раней налажалі політэхнічнаму інстытуту.
У студзені 1946 года адбыўся першы паваенны набор у тэхнікум. Заняткі пачаліся з 1 верасня 1946 года ў трэцюю змену з дваццаці гадзін у адноўленым будынку 37-й школы па вуліцы Танкавай.
У 1949—1951 гадах на рагу Ленінскага праспекта (цяпер пр. Незалежнасці) і вуліцы Друкарскай (у наш час вуліца Сурганава) пабудаваны новы навучальны корпус (цяпер у ім размяшчаецца Беларуская акадэмія мастацтваў) і інтэрнат тэхнікума.
У 1960 годзе Мінскі фінансавы тэхнікум аб'яднаны з Мінскім статыстычным тэхнікумам. З 1960 года заняткі праводзіліся ў цяперашнім навучальным корпусе № 1 (вуліца Чырвоная, 17).
У 1970-я гады пабудаваны другі навучальны корпус і два інтэрнаты. З 1979 года тэхнікум бярэ ўдзел у падрыхтоўцы спецыялістаў для народнай гаспадаркі краін, якія вызваліліся ад каланіяльнай залежнасці, у тым ліку Анголы, Афганістана, Камбоджы, Лаоса, Гвінеі-Бісау, Конга, Сьера-Леонэ, Малі, Грэнады, Мазамбіка і іншых.
У 1970-1980-х гады пабудаваны ўцеплены пераход паміж навучальнымі карпусамі і сталовая.
1 верасня 1994 года тэхнікум ператвораны ў Мінскі фінансава-эканамічны каледж. З 1995 года распачата падрыхтоўка спецыялістаў для фінансавых, падатковых органаў і банкаў. Паводле дагавора паміж каледжам і Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэтам, выпускнікі, якія атрымалі дыпламы з адзнакай, маюць магчымасць быць залічанымі адразу на другі курс дзённага навучання ўніверсітэта.
Інфраструктура Мінскі фінансава-эканамічны каледж размяшчаецца ў двух пяціпавярховых навучальных карпусах, злучаных уцепленым пераходам.
Маюцца два інтэрнаты на 800 месцаў, у якіх пражываюць іншагароднія навучэнцы, дзве спартыўных залы (у інтэрнаце № 1 і навучальным корпусе № 2), трэнажорная зала, лыжная база, дзве актавых залы, сталовая, буфет. Абсталяваны і функцыянуюць 14 навучальных кабінетаў і лабараторый. Створаны тэлецэнтр, тры камп'ютарныя класы.
Аддзяленні Аддзяленне фінансаў Аддзяленне банкаўскай справы Аддзяленне бухгалтарскага ўліку, эканомікі і маркетынгу
Дырэктары 1930-1937 — А. Ф. Казакоў. 1937—1941 і 1946—1950 — Міхаіл Яфімавіч Жалязняк. 1950—1966 — Уладзімір Іванавіч Васільцаў. 1966—1977 — Дзмітрый Ягоравіч Кавалёў. 1977—1982 — Ніна Васілеўна Удавічэнка. 1982—1984 — Мікалай Уладзіміравіч Амельяновіч. 1984—1993 — Мікалай Уладзіміравіч Крачко. з 1993 года — Аляксандр Аляксандравіч Калінка.
Вядомыя выпускнікі Сцяпан Пятровіч Янчук (нар. 1944) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Чырвоная вуліца (Мінск) Катэгорыя:1930 год у Мінску
Катэгорыя:Каледжы Мінска