Галавыя кляшчы (Eriophyoidea) — надсямейства кляшчоў з атрада Trombidiformes. Больш за 4200 відаў.
Апісанне Мікраскапічнага памеру кляшчы (0,1—0,3 мм), форма цела чэрвепадобная або верацянопадобная. Усе постэмбрыянальныя стадыі маюць толькі 4 нагі (дзве заднія пары редукаваны). Уключае расліннаедных прадстаўнікоў, у тым ліку небяспечных шкоднікаў лясных і культурных раслін (Eriophyes pyri, Eriophyes mali, Acalitus phloeocoptes, Eriophyes vitis і іншыя клешчы)Manson, D. C. M. 1984. . Уключае драбнейшага ў свеце прадстаўніка ўсяго класа павукападобных: від Abacarus hystrix (адзін з самых дробных відаў тыпу членістаногія ў цэлым) — іх даўжыня ад 0,125 да 0,250 мм.
Класіфікацыя У надсямейства ўключаюць больш за 360 родаў і 4200 відаў. Група была ўпершыню вылучана ў 1898 годзе аўстрыйскім акаролагам Альфрэдам Налепам.
Класіфікацыя Eriophyidae Phytoptidae Diptilomiopidae Найстаражытныя прадстаўнікі, вядомыя з бурштыну трыясавага перыяду: Ampezzoa і Triasacarus.
Літаратура Четвериков Ф. Е. Четырехногие клещи (Acari, Eriophyoidea) с Осоковых (сем. Cyperaceae L.) Европейской части России и сопредельных территорий. Автореф. дисс. на соиск. степ. канд. биол. наук. — СПб., 2008—237 с. Manson, D. C. M. Eriophyoidea except Eriophyinae (Arachnida: Acari). — Wellington, New Zealand: DSIR, 1984. — 144 с. — (Fauna of New Zealand — Number 4). — ISBN 0-477-06745-X. Manson, D. C. M. Eriophyinae (Arachnida: Acari: Eriophyoidea). — Wellington, New Zealand: DSIR, 1984. — 128 с. — (Fauna of New Zealand — Number 5). — ISBN 0-477-06746-8.
Спасылкі Biolib.cz . Fauna Europaea . Четырехногие клещи (Acari: Tetrapodili) на осоковых (Cyperaceae) окрестностей г. Днепропетровска. zoology.dp.ua