Дрэвастой — сукупнасць дрэў, якія ўтвараюць асноўны кампанент насаджэння. Найбольш важны складальнік насаджэння.

У дрэвастоі вылучаюць галоўныя і другасныя дрэвавыя пароды. Дрэвавую пароду, якая ў пэўных лесараслінных і эканамічных умовах найлепшым чынам адпавядае гаспадарчым мэтам, называюць галоўнай. Другасная дрэвавая парода мае меншую гаспадарчую каштоўнасць за галоўную пароду.

Трэба таксама ўлічваць, што ў некаторых пэўных умовах другасныя пароды можна аднесці да галоўных.

Віды дрэвастою Карэнны дрэвастой — дрэвастой, які фарміруецца ў натуральных умовах і характарызуецца пераважнай пародай, адпаведнай гэтым лесараслінным умовам. Вытворны дрэвастой — дрэвастой, які фарміруецца на месцы карэннага ва ўмовах, парушаных дзейнасцю чалавека або натуральных прыродных працэсаў. Насенны дрэвастой. Параснікавы дрэвастой — дрэвастой, які ўтварыўся ад пнёвага парасніку, каранёвых атожылкаў і адводкаў. Чысты дрэвастой — дрэвастой, які складаецца з адной дрэвавай пароды або з адзінкавай прымешкай іншых парод. Змяшаны дрэвастой — дрэвастой, які складаецца з дзвюх і больш дрэвавых парод. Просты дрэвастой — дрэвастой, у якім дрэвы ўтвараюць адзін ярус. Складаны дрэвастой — дрэвастой, у якім дрэвы ўтвараюць два і больш ярусаў.

Крыніцы

Катэгорыя:Лясная гаспадарка Катэгорыя:Лес