Му́равенскае — наліўное вадасховішча ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі.
Створана ў 1982 годзе. Знаходзіцца каля былой вёскі Чэрнеў. Плошча паверхні 1,68 км². Даўжыня 2,8 км, найбольшая шырыня 1,2 км. Найбольшая глыбіня 5,4 м, сярэдняя 4,4 м. Аб'ём вады ў вадасховішчы каля 7,4 млн м³. Вадасховішча наліўное. Напаўняецца вадой па падвадным канале з ракі Сярэдняя Брагінка. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 4,5 м.
Літаратура — С. 410.
Катэгорыя:Вадасховішчы Гомельскай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Брагінскага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1982 годзе